Навіны

У Лідзе ад каранавіруса памёр каталіцкі святар. Яго пахавалі блізу збудаванага ім касцёла

16 кастрычніка у парафіі Святой Сям'і ў Лідзе развіталіся з ксяндзом канонікам Юзафам Ганьчыцам, які 24 гады быў пробашчам гэтай парафіяльнай супольнасці — з самага пачатку яе існавання, паведамляе Сatholic.by.

Айцец Юзаф Ганьчыц памёр 13 кастрычніка праз ускладненні, выкліканыя каранавіруснай інфекцыяй. Сёлета яму споўнілася 60 гадоў, таксама мінула 25 гадоў з прыняцця сану. У касцёле, пабудаваным дзякуючы яго намаганням, з ім сабраліся развітацца шматлікія святары, сёстры законныя і вернікі.

Узначаліў пахавальную святую імшу генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі, які вучыўся са спачылым на адным курсе ў духоўнай семінарыі i ведаў яго на працягу 30 гадоў.

Ушанаваць памяць заўчасна памерлага святара і памаліцца аб вечным жыцці для яго прыбылі генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі. У пахаванні таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі праваслаўнай царквы з Ліды.

Чытайце таксама: Больш за два тыдні на ШВЛ: ксёндз з Ашмянаў, які ігнараваў каранавірус, у цяжкім стане

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане 19 кастрычніка ў Беларусі пацверджана 88 290 выпадак каранавіруса (592 за апошнія суткі), ачунялі 80 130 пацыенты, памёрлі 933 чалавекі (4 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024