Навіны

Hrodna.life запрашае на новую гарадскую гульню «Горад. Падзеі. Людзі - 2»

Другі сёлетні квэст ад Hrodna.life пачнецца ў пятніцу, 23 кастрычніка, і працягнецца два тыдні. Далучыцца да гульні можна ў любы момант на платформе grodno.en.cx.

Гэта другая гульня з серыі гарадскіх квэстаў, якія рэдакцыя Hrodna.life запланавала на лета-восень 2020. Яна пройдзе ў мікрараёне Фарты. Першая гульня адбылася ў ліпені і ахапіла цэнтральную частку горада.

У жніўні нам давялося ўзяць перапынак з-за палітычнай сітуацыі ў краіне і небяспечнай сітуацыі на вуліцах горада. Цяпер жа мы вырашылі вярнуцца і яшчэ раз арганізаваць для нашых чытачоў інтэлектуальна-забаўляльны адпачынак.

Каб прайсці ўсе 15 узроўняў, вам спатрэбіцца асацыятыўнае мысленне, веды па гісторыі Гродна і ўменне эфектыўна гугліць. Адказ на некаторыя пытанні прыйдзе адразу, на іншыя ж будзе патрабаваць роздумаў - час на іх будзе. Вы можаце пачаць квэст у адзін дзень, потым узяць перапынак на некалькі, а потым вярнуцца да заданняў. Праз нейкі час, калі вы ніяк не зможаце прайсці пэўны ўзровень, з’явяцца падказкі, якія дапамогуць. Галоўнае — паспець прайсці як мага больш узроўняў да 6 лістапада.

Для гульні не спатрэбіцца ніякае дадатковае абсталяванне. Хопіць смарфтона з інтэрнэтам, зручнай вопраткі і, калі будзеце гуляць ноччу, ліхтарыка. У большасці ўзроўняў вам трэба будзе знайсці код, напісаны недзе побач з месцам, зашыфраваным у заданні. Дзякуючы коду вы зможаце перайсці на наступны этап.

Гульня індывідуальная. Найлепшыя гульцы атрымаюць сувеніры ад Hrodna.life. Пяцёрка найлепшых — таксама ад праекта Grodno.en.cx.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024