Навіны

У школах Гродна ўводзяць масачны рэжым. Але не для ўсіх

У школах Гродна з 9 лістапада, пасля восеньскіх канікул, збіраюцца ўвесці масачны рэжым. Ён будзе абавязковым для ўсіх вучняў з 14 гадоў. Паводле інфармацыі чытачоў Hrodna.life, такую аб’яву зрабілі ў гімназіі № 2, школах № 12 і № 31.

«Сказалі пасля 14 гадоў абавязкова быць у масцы. Да 14 гадоў - на меркаванне. Мне незразумела, як такі метад можа прыпыніць развіццё віруса», — сказаў чытач Hrodna.life.

Пры гэтым у аддзеле адукацыі пра такое рашэнне нібыта пакуль нічога не чулі.

«Мы пакуль такога дакумента не бачылі. У школах канікулы на дадзены момант, ніякіх інструкцый мы не адпраўлялі і самі не атрымлівалі», — сказаў журналісту Hrodna.life начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык. Намеснік начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама Алена Пахомава таксама не змагла адказаць на пытанне Hrodna.life.

«Насіць маску ў грамадскіх месцах — неабходнасць сённяшняга дня. І бацькі павінны паказаць прыклад дзецям і патурбавацца пра іх здароўе», — патлумачыла «Вячэрняму Гродна» галоўны дзяржаўны санітарны ўрач горада Гродна і Гродзенскага раёна Яніна Шарэнда.

Яна таксама сказала, што калі навучэнец прыйшоў у школу без маскі, то на ўрокі яго пусцяць, але бацькам будуць настойліва рэкамендаваць забяспечыць сваё дзіця неабходнай колькасцю масак.

Каментаваць журналісту Hrodna.life ўвядзенне масачнага рэжыму ў школах Яніна Шарэнда адмовілася.

Што пра масках у школе казаў прэзідэнт?

Упершыню інфармацыя аб магчымым масачным рэжыме ў школах з’явілася ў красавіку 2020. Тады на навіну аператыўна адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка.

— Глупства несусветнае. Нельга дзецям гэтыя маскі апранаць, асабліва ў школе. Такога патрабавання не было. І калі дзесьці гэта ёсць, тыя, хто гэта ўвёў, адкажуць, — цытаваў прэс-службу прэзідэнта. — Вы лепш акно адкрыйце, выветрыце, каб было свежа. Калі там нехта «практыкуецца», хутчэй за ўсё, гэта самадзейнасць. А за тое, што міністэрства і губернатары не пракантралявалі гэта пытанне, яны адкажуць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024