Навіны

У Гродне будуць судзіць за масавыя беспарадкі і публічную абразу прэзідэнта

Жыхароў Навагрудка будуць судзіць у Гродна за масавыя беспарадкі. Аднаму з іх таксама інкрымінуюць публічную абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе пракуратура.

Першы абвінавачаны з чэрвеня па 9 жніўня 2020 года ў Карэлічах, Навагрудку, Дзятлаўскім і Лідскім раёнах правёў сустрэчы для падбору і падрыхтоўкі ўдзельнікаў незаконных масавых мерапрыемстваў, лічаць у пракуратуры.

Паводле звестак пракуратуры, 10 жніўня абвінавачаны планаваў падпальваць будынкі і службовыя аўтамабілі супрацоўнікаў АУС Навагрудскага і Карэліцкага райвыканкамаў, аказваць супраціў уладзе з выкарыстаннем «кактэйляў Молатава» і бензапіл, блакаваць спілаванымі дрэвамі аўтадарогі Карэлічы-Навагрудак.

Абразіў прэзідэнта ў Viber

7 жніўня 2020 года праваахоўныя органы «спынілі» яго супрацьпраўныя дзеянні. 14 жніўня абвінавачаны ў чаце Viber напісаў паведамленні з «зневажальнымі выказваннямі» у адрас прэзідэнта і негатыўную ацэнку яго асобы, выказаную ў непрыстойнай форме.

Пракуратура: вучылі карыстацца арматурай і дубінкамі

Другі фігурант справы на сустрэчах па арганізацыі масавых беспарадкаў распавядаў, як выкарыстоўваць адрэзкі арматуры і тэлескапічныя дубінкі, для супраціўлення ўладам і прымянення гвалту, па версіі пракуратуры. Прапанаваў іх набыць. Таксама прадэманстраваў, як неабходна звяртацца з такой дубінкай.

Таксама ён распавёў аб крыніцах фінансавання, а таксама асобах, гатовых правакаваць масавыя беспарадкі, удзельнічаць у іх, аказаць матэрыяльную падтрымку.

Абвінавачаных прызналі палітвязнямі

Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала крымінальную справу ў суд. Мужчын пакінулі пад вартай. Верагодна, абвінавачанымі па справе праходзяць Уладзімір гарох і Дзяніс Кірэшчанка, прызнаныя палітвязнямі.

Уладзімір Гарох — быў затрыманы па так званай «карэліцкай справе». Было прад’яўлена абвінавачанне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Утрымліваецца ў турме ў Гродне

Дзяніс Кірэшчанка — быў затрыманы 8 жніўня ў рамках справы аб масавых беспарадках. Спачатку ўтрымліваўся ў ізалятары ў Карэлічах, пасля быў пераведзены ў Гродна. Было прад’яўлена абвінавачанне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Утрымліваецца ў турме ў Горадні.

В Беларуси более 120 политзаключенных. Сколько из них в Гродненской области?

Падзяліцца
Меткі: законправа

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024