Навіны

«Не ўпаўнаважаны». Што адказалі на запыты аб крымінальных справах па траўмах ад сілавікоў

26 жніўня пад эгідай Генеральнай пракуратуры Беларусі была створана міжведамасная камісія па кантролі праверкі заяў аб прымяненні фізічнага гвалту і спецыяльных сродкаў з боку сілавікоў. У яе ўвайшлі не толькі прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, але таксама супрацоўнікі СК, МУС, Дзяржкамітэта судовых экспертыз і нават адзін дэпутат. Якія вынікі працы камісіі? Ужо колькі заяў пададзена і ёсць крымінальныя справы? Onliner.by адправіў запыты з нагоды праверак у сілавыя ведамствы.

Якія пытанні задавалі сілавікам?

  1. Колькі заяў паступіла ў Следчы камітэт ад пацярпелых ад дзеянняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у перыяд з 9 жніўня да 20 кастрычніка?
  2. Якія траўмы ў асноўным паказваюць пацярпелыя, які іх узрост, пол і месца нараджэння?
  3. Па якой колькасці заяў яшчэ вядуцца праверкі, а па якой колькасці яны ўжо спыненыя?
  4. Па якіх прычынах спыненыя праверкі?
  5. Чаму праверкі падаўжаюцца да двух-трох месяцаў?
  6. Колькі крымінальных спраў распачата ў дачыненні да супрацоўнікаў сілавых структур пасля праверак заяў пацярпелых?
  7. Ці праводзіцца праверка службамі ўласнай бяспекі сілавых структур Беларусі?
  8. Ці адхіленыя ад службы тыя супрацоўнікі, у дачыненні да якіх праводзіцца праверка службамі ўласнай бяспекі сілавых структур або Следчым камітэтам?
  9. Колькі чалавек працуе ў Міжведамаснай камісіі па праверцы заяў аб прымяненні гвалту? З якіх ведамстваў гэтыя людзі?
  10. Да якога тэрміну міжведамасная камісія павінна скончыць працу і якім чынам будуць апублікаваныя вынікі гэтай працы?

МУС: «Не ўпаўнаважана каментаваць вынікі дзейнасці міжведамаснай камісій»

«Ваш запыт у Міністэрстве ўнутраных спраў разгледжаны. Па сутнасці паведамляю наступнае. У адпаведнасці з абзацам шостым часткі 2 артыкула 174 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прыняцце рашэння па заявах або паведамленнях аб злачынствах, учыненых службовымі асобамі органаў унутраных спраў у сувязі з іх службовай ці прафесійнай дзейнасцю, адносіцца да выключнай кампетэнцыі органаў папярэдняга следства.

Гэта значыць, пытанні, выкладзеныя ў звароце, адносяцца да кампетэнцыі Следчага камітэта, а таксама Генеральнай пракуратуры, якая ажыццяўляе нагляд за выкананнем законнасці пры вытворчасці папярэдняга следства і дазнання. Акрамя таго, МУС не ўпаўнаважана каментаваць вынікі дзейнасці Міжведамаснай камісіі", — паведамляецца ў адказе за подпісам начальніка ўпраўлення Вольгі Чамаданавай.

СК: «Звесткі аб выніках праверак прадастаўляюцца і будуць паведамленыя ўдзельнікам крымінальнага працэсу»

«У межах кампетэнцыі паведамляем, што цэнтральным апаратам Следчага камітэта і яго рэгіянальнымі і тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі праводзяцца праверкі па кожным паведамленні і заяве грамадзяніна аб прымяненні супрацоўнікамі праваахоўных органаў і вайскоўцамі фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў, падчас якіх даследуюцца довады заяўнікаў і іншыя дадзеныя. Звесткі аб выніках праверак прадастаўляюцца і будуць паведамленыя ўдзельнікам крымінальнага працэсу ў парадку і межах, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным законам.

Згаданая ў Вашым лісце міжведамасная камісія створана пад эгідай Генеральнай пракуратуры, пытанні арганізацыі яе працы не ўваходзяць у кампетэнцыю Следчага камітэта", — адзначаецца ў лісце за подпісам начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Сяргея Цішука.

Генпракуратура: «Запытаная Вамі іншая інфармацыя з’яўляецца ўнутранай перапіскай»

«У аддзеле інфармацыі Генеральнай пракуратуры вывучаны Ваш зварот з просьбай паведаміць аб выніках і парадку дзейнасці Міжведамаснай камісіі (далей — камісія), працы па вядзенні даследчых праверак. Як раней афіцыйна паведамлялася, усе звароты па фактах прымянення фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў зарэгістраваныя. Органы папярэдняга следства праводзяць па іх праверкі, прымаюць працэсуальныя рашэнні, пра што паведамляюць адпаведным удзельнікам крымінальнага працэсу.

Запытаная Вамі іншая інфармацыя з’яўляецца ўнутранай перапіскай, змяшчаецца ў лакальных актах ведамства і непасрэдна не звязаная з абаронай Вашых правоў і законных інтарэсаў, што згодна з арт.21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2008 года № 455-З «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» выключае магчымасць яе прадстаўлення", — гаворыцца ў адказе за подпісам начальніка аддзела інфармацыі Анжалікі Курчак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024