Навіны

«Павешаным 1863 года»: Алесь Дзянісаў запісаў песню на верш Уладзіміра Караткевіча

Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча гродзенскі музыка Алесь Дзянісаў разам з творчым рухам «Асобы» запісаў песню на верш паэта. Верш і кліп прысвечаны паўстанцам 1863−1864 гадоў.

«Гэтая творчая праца — вынік фантастычнага збегу абставінаў. Тут і падзеі апошніх месяцаў, кансалідацыя гарадзенскай творчай суполкі, тут і ментальная кансалідацыя творчай групы ў зацікаўленнасці творчасцю генія беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Нам пашчасціла аб’яднаць словы, музыку і погляд напярэдадні юбілея паэта — 90 год са дня нараджэння», — напісаў на сваёй старонцы у сацыяльных сетках рэжысёр кліпу Васілій Калач.

Уладзімір Караткевіч — адзін з самых папулярных беларускіх пісьменьнікаў ХХ стагодзя. Ён аўтар такіх твораў як «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», «Дзікае паляванне караля Стаха» і іншых.

У гродзенская абласной бібліятэцы ім. Я.Ф. Карскага да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча зладзілі літаратурную выставу «Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…». На ёй сабралі кнігі з інфармацыяй аб жыцці і творчай спадчыне класіка беларускай літаратуры. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024