З асабістымі рэчамі ў залу прынеслі кавалкі бетона. Працягваюць судзіць гродзенца, якога збівалі шасцёра

У Гродне 10 снежня працягнулі разгляд крымінальнай справы Сяргея Рымшы. Судзіць яго пачалі 9 лістапада. Пры затрыманні яго збівалі шасцёра сілавікоў, цяпер Сяргея судзяць нібыта за кіданне камянёў у машыну міліцыі. 10 снежня ў залу суда разам з асабістымі рэчамі прынеслі два кавалкі бетону. Сяргей кажа, што не мае да іх дачынення.

Па справе Сяргея Рымшы прайшло ўжо некалькі паседжанняў. Працэс вядзе суддзя Юрый Казакевіч, піша «Гарадзенская вясна».

Паседжанне 10 снежня пачалося з апытання міліцыянта Ільі Сацуры, які праходзіць па справе як пацярпелы. Пракурор задаваў яму пытанні па падзеях 9 жніўня. Сацура сведчыў, што ў той дзень ён быў у патрулі, які складаўся з чатырох міліцыянтаў і двух амапаўцаў. Людзі выказвалі незадавальненне, зневажалі міліцыю, аўтамабіль патруля знаходзіўся паблізу помніка-танка. Сацура, седзячы ў аўтамабілі, чуў тры глухія ўдары камянямі па бусе. Але ён не бачыў, хто менавіта кідаў гэтыя камяні. Міліцыянты бачылі толькі чалавека, які ўцякаў, але яны яго не дагналі.

Ці затрымліваў непасрэдна ён Рымшу — не памятае, але памятае, што ўдзельнічаў у аглядзе яго асабістых рэчаў у Ленінскім РАУСе, калі Сяргея ўжо затрымалі і даставілі на Дубко. У заплечніку Рымшы знаходзіўся ці то камень, ці то кавалак пліткі. Сам Сацура заплечнік асабіста не аглядаў.

Адвакат звярнуў увагу суда на супярэчнасці ў паказаннях Сацуры — раней ён казаў, што асабіста ўдзельнічаў у затрыманні Рымшы, які аказваў супраціў, таму да яго была прыменена фізічная сіла. Потым у судзе адбыўся прагляд запісу відэарэгістратараў, якія былі у міліцэйскай машыне — унутранай камеры і вонкавай. Сацура не змог патлумачыць суду, чаму міліцэйская «газэль» спярша паехала зусім у іншы бок, і ў які момант амапавец, які быў старэйшым патруля, аддаваў загад пра затрыманне Рымшы. У канцы Сацура сказаў, што зыскавых прэтэнзій да Рымшы не мае.

Далей у працэсе адбывалася даследаванне рэчавых доказаў. У залу прынеслі скрынку, дзе былі асабістыя рэчы Сяргея Рымшы, і ён гэта пацвердзіў. Сярод іншага там былі два фрагменты бетону — Рымша сказаў, што не мае да іх дачынення.

У другой палове дня заслухалі сведку з боку абвінавачанага. Урэшце суд пастанавіў праглядзець матэрыял, змешчаны на флэшцы гэтага сведкі. Сведка пацвердзіў, што Рымша не меў пры сабе і не кідаў ніякіх прадметаў у бок міліцэйскай «газелі».

У канцы пасяджання пракурор прапанаваў выклікаць траіх пацярпелых міліцыянтаў. Адвакат заявіў хадайніцтва выклікаць усіх пацярпелых і сведкаў міліцыянтаў менавіта ў адзін дзень і яшчэ раз апытаць іх па справе. Суддзя ў цэлым задаволіў хадайніцтва.

Наступнае паседжанне па справе пройдзе 15 снежня, а 10.30 і 14.30, працяг будзе 16 снежня.

Сяргея Рымшу затрымалі 9 жніўня на Савецкай плошчы. У машыне, куды яго пасадзілі, яго збівалі шэсць чалавек. Білі «як баксёрскую грушу», а левае вуха да гэтага часу чуе дрэнна, распавядаў ён Hrodna.life. Абвастрылася старая траўма калена, ён мяркуе, што яго вывернулі пры затрыманні. Сяргея адпусцілі 18 жніўня пад падпіску аб нявыездзе. У сувязі са збіццём ён звярнуўся ў Следчы камітэт. 24 лістапада яму выслалі апавяшчэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за ўжыванне гвалту пры яго затрыманні. 9 лістапада Сяргея Рымшу пачалі судзіць: яго абвінавачваюць у актыўным удзеле ў масавых беспарадках і гвалт над супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Калі 9 жніўня Сяргей быў на Савецкай плошчы, хтосьці кінуў камень у машыну міліцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024

У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы

Проціклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі зон адпачынку ў Гродне буду праводзіць з 29 красавіка па 7 траўня.…

29 красавіка 2024