Ян Роман после задержания в августе. Фото: Hrodna.life
17 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна прайшоў перагляд справы Яна Романа ад 11 жніўня. У жніўні яго асудзілі па арт. 23.34 і 23.4 КоАП на штраф у 15 базавых велічынь, а ў снежні — апраўдалі. Пра гэта журналіст паведаміў у Facebook.
Яна Романа апраўдала суддзя Алена Тоўсцік-Самойла.
Яна Романа затрымалі 10 жніўня каля будынка Кастрычніцкага РАУС Гродна. Журналіст прыйшоў даведацца пра калегу, якога затрымалі днём раней. Каля РАУС у той момант было 100−150 чалавек. А 17:30 да РАУС прыехаў АМАП і ўсіх разагнаў. Яна затрымалі, пры гэтым ударылі ў твар і выбілі зубы. Романа затрымалі 10 жніўня, а 17:30 і пратрымалі ў РАУС да 12:00 11 жніўня. Яму далі штраф 15 базавых велічыняў (382 рублі).
Ян Роман працуе на беларускае і Польскае тэлебачанне. Робіць перадачы пра гісторыю і культуру.
Дом 1890 года пабудовы на Вялікай Траецкай, 23 чакаў рамонту 35 гадоў. Апошнія гады гараджане…
Рэканструкцыя пункта пропуску "Бераставіца" знаходзіцца на фінальным этапе. Адкрыццё аб'екта запланавана на люты. Апошні раз…
Праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве стаматалагічнага цэнтра на вуліцы Дубко ўжо гатова. Цяпер мясцовыя ўлады шукаюць…
Для навучэнцаў сярэдняй школы №3 правялі экскурсію ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Школьнікам паказалі, як карыстацца…
Фота гродзенскага вядоўцы і шоўмэна Андрэя Ірхі без яго ведама выкарыстоўвалі на сайце Mamba.ru у…
У Гродне збіраюцца мадэрнізаваць будынак па вул. Астроўскага, 3. Там знаходзіцца паліклініка для вайскоўцаў і…