Апублікавалі змены ў законе, якія дазваляюць пазбаўляць грамадзянства Беларусі

17 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі змены ў закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

Артыкул 19, які датычыць страты беларускага грамадзянства, дапоўнілі. Цяпер чалавек, які атрымаў грамадзянства Беларусі не па праве нараджэння, а пасля прыняцця, можа быць яго пазбаўлены. Падставамі для страты грамадзянства называюцца прысуды беларускага суда, якія набылі моц, «судовае рашэнне па крымінальнай справе замежнай дзяржавы, прысуд або іншае рашэнне міжнароднага трыбунала (суда), змяшанага трыбунала (суда), якія пацвярджаюць удзел гэтай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

Дакумент прыняты Палатай прадстаўнікоў 19 лістапада і ўхваленыя Саветам Рэспублікі 20 лістапада. Папраўкі набудуць моц праз паўгода.

Чытайце таксама: Беларусь закрываюць. Як часта можна будзе лятаць і ці ўзмоцняць мяжу з Расіяй

Пад новы закон, напрыклад, улады могуць падвесці каталіцкага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, піша «Еўрарадыё». Яму некалькі месяцаў незаконна не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь. Кандрусевіч — ураджэнец Беларусі, але адмаўляўся ад грамадзснства, калі яго паслалі служыць у Расію. Пры атрыманні пасады ў Беларусі ён адмовіўся ад расійскага грамадзянства і прыняў беларускае. І цяпер ён лічыцца асобай, якая набыла грамадзянства, а не атрымала паводле права нараджэння.

Чытайце таксама: «Вернецца ж біскуп дадому? Мы ж чакаем». Што гавораць на радзіме Тадэвуша Кандрусевіча, дзе нават ёсць вуліца яго імя

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024