Навіны

Пракурор запрасіў пакаранне для жыхароў Навагрудку, якіх абвінавацілі ў масавых беспарадках

18 снежня пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму для Дзяніса Кірэшчанкі і восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму — для Уладзіміра Гароха. Абвінавачаныя віну да гэтага часу не прызнаюць, паведамляе harodniaspring.org.

З 15 па 18 снежня ў Навагрудку разглядалі крымінальную справу ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі.

Уладзіміра Гароха абвінавачваюць па ч.1 арт. 13, ч.1 арт. 293, ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Яго затрымалі 18 жніўня. Яго абвінавачваюць у тым, што гэтым летам ён наўмысна рыхтаваўся да масавых беспарадкаў у Навагрудку і некаторых іншых населеных пунктах і намагаўся прыцягнуць да іх вялікую колькасць людзей. Для гэтага ён, згодна з абвінавачваннем, планаваў і праводзіў сустрэчы с людзьмі ў Навагрудку і Карэлічах. Згодна з афіцыйнай версіяй, Гарох падчас сустрэч казаў, што 10 жніўня плануе падпальваць будынкі, супраціўляцца ўладам і блакаваць дарогі спілаванымі дрэвамі. Аднак ён не паспеў нічога зрабіць, бо сёмага жніўня яго дзейнасць выкрылі і спынілі праваахоўнікі.

Таксама яго абвінавачваюць ў публічнай абразе Лукашэнкі: 14 жніўня ён размясціў у чаце «Наваградак для жыцця» з «непрыстойныя па форме і прыніжальныя па накіраванасці выказванні…якія ўтрымліваюць негатыўную ацэнку А.Лукашэнкі». У гэты час яго дзеці былі затрыманыя падчас мірных пратэстаў у Мінску.

Дзяніса Кірэшчанку затрымалі восьмага жніўня і абвінавацілі па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэксу. Ён абвінавачваецца ў тым, што пятага жніўня ў Карэлічах падчас сустрэчы з людзьмі паведаміў пра магчымасць выкарыстаць ў якасці зброі і аказання супраціву тэлескапічныя дручкі, а таксама прадэманстраваў, як з імі трэба абыходзіцца. Таксама, згодна з абвінавачваннем, ён паведміў пра асоб, якія гатовыя ўдзельнічаць у масавых беспарадках, а таксама пра магчымасць аплаты.

Адвакат Гароха лічыць, што артыкул занадта сур’ёзны пры наяўных доказах: паказаннях сведак і скрыншоце паведамлення аб абразе Лукашэнкі, напісанае пад эмоцыямі ад таго, што здарылася з яго дзецьмі. Адвакат Кірэшчанкі таксама лічыць, што падстаў для абвінавачвання няма, і просіць апраўдаць падсуднага. У апошнім слове Гарох сказаў пра тое, што хацеў бы цяпер быць з дачкой, якая цяжка хворая. Ён спадзяецца, што высокі суд, маючы жыццёвы і прафесійны досвед, і цяпер зможа прыняць слушнае рашэнне.

Разгляд справы працягнецца 29 снежня ў 10.00.

Оскорбление Лукашенко в Viber и планирование протестов. Двух жителей Новогрудка судят за подготовку к беспорядкам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024