Навіны

«Я не веру». Праваабаронца каментуе абвінавачанні Мікалаю Аўтуховічу, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ

Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў СІЗА ў Мінску. Адвакату пакуль не дазволілі з ім сустрэцца, расказаў праваабаронца Васіль Завадзкі на «Радыё С**бода».

Завадзкі — заснавальнік і дырэктар сацыяльна-інфармацыйнай установы «ТаймАкт». Ідэя яе стварэння належыць Мікалаю Аўтуховічу.

8 снежня стала вядома пра затрыманне Мікалая Аўтуховіча, актывіста з Ваўкавыска. Яго абвінавацілі ў стварэнні «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.

Кіраўнік КДБ Іван Церцель 17 снежня ў выступе перад калектывам прадпрыемства «Гродна-Азот» сказаў, што Мікалай Аўтуховіч хаваўся ў гаражы ў Брэсцкай вобласці ў свайго даўняга знаёмага і яго затрымалі «пры выхадзе ў краму». Разам з Аўтуховічам затрымалі яшчэ некалькі чалавек, сярод іх праваслаўны святар Сяргей Разановіч, ягоныя жонка Любоў і сын.

Чытайте таксама: «Не ўяўляю, як мама там трымаецца». Пенсіянерку з Абухава затрымаў КДБ па падазрэнні ў тэрарызме

«На жаль, пакуль вельмі мала вядома пра Мікалая. У лісце ад 9 снежня, які атрымала маці Мікалая з гродзенскага абласнога КДБ, гаворыцца, што яго працэсуальны статус зменены і ён будзе ўтрымлівацца ў СІЗА КДБ, — кажа Васіль Завадзкі. — Потым ліст датаваны 15 снежня, які атрымаў ад Міколы яго знаёмы, быў адпраўлены з Менску. У лісце Мікола піша, што трымаецца нармальна». Паводле Васіля Завадскага, у СІЗА да Міколы Аўтуховіча не дапускаюць адваката і не прымаюць перадачы.

«Гэта парушэнне ўсіх нормаў заканадаўства і Канстытуцыі, міжнародных абавязанняў Беларусі. Мікола пазбаўлены юрыдычнай дапамогі. Спачатку адвакату сказалі, што ўжо пазнавата, але чарга яе падышла недзе, а 15-й гадзіне. У другі дзень людзі дапамаглі, мы занялі чаргу, а 6-й гадзіне раніцы і былі першымі. Але ў СІЗА сказалі, што ня могуць пусціць праз каранавірус. На заўтра мы зноў занялі чаргу, але, калі адчынілася бюро прапускоў, там ужо вывесілі аб’яву, што праз каранавірус наагул наведванні забароненыя».

Таксама не ўдалося перадаць перадачу для Міколы Аўтуховіча.

«Я і родная сястра Міколы ўжо зрабілі шмат спробаў, але перадачы прымаць адмаўляюцца. А пасылкі, якія адпраўляла сястра, вярнуліся. Мы напісалі скаргу ў пракуратуру і СІЗА КДБ, але пакуль ніякай рэакцыі», — кажа Васіль Завадзкі.

Завадзкі сумняваецца ў праўдзівасці інфармацыі пра Мікалая Аўтуховіча, агучанай на БТ.

«У мяне вельмі вялікія сумневы. Атрымліваецца, што ў „тэрарыстычную групоўку“ ўваходзіць вясковы святар, жанчына-пенсіянерка з інваліднасцю. Як у гэта можна паверыць? Я ня веру».

Паводле Васіля Завадскага, відэаролікі з арсеналамі паказвалі з самых розных нагодаў, калі гаварылі пра «Белы легіён», пра расейскіх баевікоў-вагнэраўцаў, нібыта з Украіны прарываліся «джыпы» з нейкімі арсеналамі.

«Пра ўсё гэта ціха забыліся. І тое, што цяпер паказваюць, веры гэтаму няма, — кажа Васіль Завадскі. — Мікола сваіх поглядаў ня ўтойваў, публікаваў у фэйсбуку ўльтыматумы і смелыя пасты, даволі ясна гаварыў пра свае мэты і задачы. Ён казаў пра неабходнасць змены рэжыму. Але гэта ня тыя метады (тое, што было паказана па БТ. — РС), якія выбраў бы Мікола».

Паводле Васіля Завадскага, шмат людзей цяпер звяртаюцца з дапамогай ня толькі для Міколы, але і для тых, каго затрымалі разам з ім.

«Сястра Міколы кажа, што ў яе заробак 350 рублёў, а адзін дзень працы адваката каштуе больш, чым яе заробак. І перадачу сабраць — таксама на сем'і цяжар кладзецца. Таму калі магчыма, то трэба дапамагаць».

Васіль Завадскі кажа, што заўтра пойдзе на Галоўпаштамт адпраўляць пасылку Міколу.

«Можа, ня вернуць. Два тыдні таму адпраўляў Міколу грашовы перавод, то ён пакуль не вярнуўся. Спадзяюся, што дайшоў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024