Навіны

«Пяць месяцаў не мог працаўладкавацца…»: фельчар з Ліды выйшаў учора на работу амаль па спецыяльнасці

Нагадаем, што яшчэ ў красавіку Павел Палейчык падчас сустрэчы, якая была арганізавана блогерам Сяргеем Ціханоўскім, выказаўся на камеру пра сітуацыю з каранавірусам у горадзе. А да гэтага Павел звярнуўся па дапамогу да валанцёраў, бо медыкам не хапала сродкаў абароны, піша n*.by.

У выніку за ўдзел у стрыме лідскі фельчар атрымаў 7 сутак арышту, а праз нейкі час стала вядома, што кантракт, які заканчваўся 9 ліпеня, працягваць з Паўлам Палейчыкам не будуць.

Пасля гэтага на платформе MolaMola запусцілі збор сродкаў для дапамогі фельчару. Планавалася сабраць 2 тысячы рублёў, але ў выніку амаль за суткі Паўлу назбіралі 20.360 рублёў.

9 жніўня фельчар забраў у Лідскай раённай бальніцы ўсе дакументы і пакінуў гэтую ўстанову, а з таго часу заставаўся без працы па спецыяльнасці.

— Амаль пяць месяцаў не мог працаўладкавацца, але нарэшце гэтае пытанне вырашыў, — радасна распавёў «Народнай Волі» Павел Палейчык. — Узялі на працу ў адзін прыватны медыцынскі цэнтр, філіял якога ёсць і ў Лідзе. Такім чынам, не трэба будзе пераязджаць у Мінск, буду працаваць і дапамагаць сям'і.

Трэба сказаць, што ніякіх пытанняў у кіраўніцтва цэнтра не было з нагоды таго, чаму давялося звольніцца з бальніцы. Прайшоў двухтыднёвую стажыроўку і з 21 снежня аформіўся афіцыйна. У цэнтры буду займацца заборам аналізаў.

— Са жніўня былі без працы?

— Не знаходзіў варыянта, які мне падыходзіў бы, а кагосьці, відаць, і мая кандыдатура не задавальняла. Але, па-першае, людзі сабралі нашай сям'і больш за 20 тысяч рублёў, таму, як кажуць, зусім без капейкі не заставаўся. Па-другое, я заўсёды стараўся акрамя асноўнай працы мець і дадатковую. Таму таксістам працаваў і тады, калі быў фельчарам, і калі застаўся без працы. Нават зараз у вольны час не збіраюся ад гэтага адмаўляцца, бо сям'і дадатковы прыбытак не пашкодзіць.

Фельчар з Ліды, звольнены пасля стрыму Ціханоўскага, працуе ў таксі: «Сказалі, пакуль ўсё не сціхне, назад не возьмуць»

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024