Навіны

У Гродне завялі новую крымінальную справу за абразу міліцыянта. Падазраваную затрымалі 31 снежня

У Гродне распачата яшчэ адна крымінальная справа. Яна скіравана супраць гродзенкі Таццяны Кашко паводле артыкулу 369 КК Рэспублікі Беларусь — знявага прадстаўніка ўлады.

Таццяну Кашко вінавацяць у тым, што ў адным з тэлеграм-каналаў яна сваім допісам абразіла аднаго з міліцыянтаў. Кашко адмовілася ад паслуг дзяржаўнага адваката і адмовілася даваць паказанні па справе зыходзячы з артыкулу 27 Канстытуцыі. Да ўсяго прадстаўнікі следчых органаў не валодаюць беларускай мовай і не маглі звяртацца да яе па-беларуску, паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна».

Таццяна Кашко перад Новым годам, 30 снежня, пайшла ў Ленінскі РАУС забраць свой новы пашпарт. Але пашпарт ёй не аддалі, а супрацоўнікі ўстановы выклікалі міліцыю, якая знаходзіцца фактычна ў тым жа будынку па вуліцы Дубко. Міліцыянты правялі ператрус па месцы жыхарства Таццяны Кашко, забралі кампутар і мабільны тэлефон. Затрыманне аформілі 31 снежня. Таццяну пратрымалі 72 гадзіны, так што Новы год жанчына сустрэла ў ізалятары. Пасля трох сутак зняволення, 3 студзеня, Кашко адпусцілі. Зараз яна застаецца ў статусе падазраванай.

Паводле артыкулу 369 Таццяне Кашко пагражаюць грамадскія працы, альбо штраф, альбо папраўчыя працы тэрмінам да двух гадоў, альбо арышт, альбо абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

У канцы лістапада 2020 года паведамлялі, што агулам за год паводле артыкула 369 КК «Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў» у Гродзенскай вобласці распачата больш за дваццаць крымінальных спраў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024