Навіны

Гродзенец запусціў петарду і атрымаў апёк і пералом. Што яшчэ адбылося за вялікія выхадныя?

Навагоднія святы, а разам з імі вялікія выхадныя, у Гродне прайшлі адносна спакойна і без сур’ёзных здарэнняў. Пра гэта кажа статыстыка ДАІ, УУС і МНС, паведамляе «Гродно Плюс».

  • У ноч з 31 снежня на 1 студзеня траўмы ад піратэхнікі атрымаў адзін чалавек. Для мужчыны няўдалы запуск петарды апынуўся тэрмічным апёкам твару і адкрытым пераломам фалангі пальца левай рукі. Дапамогу пацярпеламу аказалі амбулаторна.
  • Гродзенская вобласць сустрэла Новы год без злачынстваў і здарэнняў, паведаміў Яўген Дудко, афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама.
  • У рэгіёне затрымалі 20 нецвярозых вадзіцеляў і 24 пешахода. У рэгіёне адбылося тры ДТЗ. У Свіслацкім раёне пры лабавым сутыкненні загінулі два чалавекі і пяць атрымалі раненні.

1 студзеня каля 18.00 26-гадовая дзяўчына, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі», рухалася па аўтадарозе Свіслач-Дабраволя. На другім кіламетры яна з’ехала на правую абочыну, пасля чаго страціла кіраванне і выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з аўтамабілем «Фіят» пад кіраваннем 66-гадовага кіроўцы. На месцы здарэння памерлі двое пасажыраў: 48-гадовая жанчына, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні «Аўдзі», а таксама 69-гадовы мужчына, які знаходзіўся на заднім сядзенні аўтамабіля «Фіят». Цялесныя пашкоджанні атрымалі абодва кіроўцы, пасажыр «Аўдзі» і два пасажыры з «Фіят».

  • У першыя дні гэтага года падраздзяленні МНС рэгіёну выязджалі на дапамогу 49 разоў, з іх — чатыры разы на тушэнне пажараў.

Раніцай першага студзеня ў вёсцы Новікі Воранаўскага раёна пры тушэнні пажару прыватнага дома выявілі загінулым гаспадара 1960 года нараджэння. У суботу трагедыя адбылася ў вёсцы Плужыны Карэліцкага раёна, дзе загінуў мужчына 1972 года нараджэння. Пры пажары дачнага дома ў Мастоўскім раёне гаспадар таксама знойдзены без прыкмет жыцця. Прычыны і абставіны гібелі людзей усталёўваюць спецыялісты следчых органаў.

Па словах ратавальнікаў, зімой найчасцей узгаранні адбываюцца з-за курэння ў доме. Як правіла, пацярпелыя пры гэтым знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Нароўні з гэтай прычынай фіксуюцца здарэнні з-за няправільнай эксплуатацыі печаў і электраабсталявання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024