Навіны

Ва Украіне пачаўся жорсткі лакдаўн

Ва Украіне з 8 да паўночы 25 студзеня будзе дзейнічаць узмоцнены рэжым каранціну. Ён прадугледжвае закрыццё ўсіх навучальных устаноў, акрамя дашкольных і спецыяльных, піша n*.by.

Забароненая праца кафэ, бараў, рэстаранаў, акрамя на вынас і дастаўку.

Забаронены прыём наведвальнікаў у гандлёва-забаўляльных цэнтрах, акрамя куплі тавараў першай неабходнасці.

Забаронены прыём наведвальнікаў ва ўстановах забаўляльнай дзейнасці.

Зачыненымі будуць установы культуры (тэатры, кінатэатры, выставы), фітнес-залы, басейны. Салоны прыгажосці могуць працаваць выключна па папярэднім запісе і без чакання наведвальнікаў унутры.

Зачыняцца ўсе ўстановы размяшчэння, акрамя гасцініц і ўстаноў рэабілітацыі.

У Кіеве таксама папярэдзілі, што працу спыняць усе навагоднія лакацыі, у тым ліку і каткі, і кірмашы.

У цэлым нехарчовыя кірмашы і рынкі будуць забароненыя па ўсёй краіне.

Грамадскі транспарт працягне працу. Будуць працаваць гасцініцы, банкі, прадуктовыя крамы, аптэкі, паштовыя аператары, ветэрынарныя лячэбніцы, зоамагазіны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024