Навіны

Экс-кіраўніка Скідзельскага цукровага камбіната асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Аднаго з экс-кіраўнікоў Скідзельскага цукровага камбіната асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамілі Hrodna.life у Гродзенскім раённым судзе.

Прысуд вынеслі 19 студзеня. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 430 КК — Атрыманне хабару і атрыманне хабару паўторна. Таксама экс-кіраўніку трэба будзе выплаціць штраф у 500 базавых велічынь — 14 500 рублёў. Ён на пяць гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Мужчыну пакінулі пад вартай. У яго ёсць 10 дзён на абскарджанне прысуду, пакуль ён не ўступіў у законную сілу.

Хто асуджаны і ці звязаны ён з «цукровай справай»?

Справу перадалі ў суд у пачатку снежня 2020. Тады «Спутнік» пісаў, што абвінавачаны — былы намеснік гендырэктара Скідзельскага цукровага камбіната Сяргей Кулікоўскі. Яго затрымалі ў ліпені 2020. На камбінаце ён адказваў за набыццё і перапрацоўку цукровых буракоў і сырца.

Справа Кулікоўскага не звязана з гучнай «цукровай справай», якая пачалася, калі 24 студзеня ў небе над Польшчай разгарнулі самалёт «Белавія» з Мінска ў Мюнхен. Самалёт пасадзілі ў Гродне. На борце быў дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч.

Праз некалькі дзён стала вядома, што затрыманыя дырэктары ўсіх чатырох беларускіх цукровых заводаў. У Гродзенскай вобласці затрымалі генеральнага дырэктара Скідзельскага цукровага камбіната Дзмітрыя Ягорава. Былі распачатыя крымінальныя справы па факце дачы і атрымання хабараў. Справа расследаваў КДБ.

Хабары на 16 000 рублёў

Згодна з матэрыяламі справы, з 2015-га па ліпень 2020 года хабарадавальнікі перадавалі абвінавачанаму грошы за садзейнічанне ў заключэнні выгадных дагавораў перавозак цукровых буракоў і забеспячэнне пастаяннага супрацоўніцтва з акцыянерным таварыствам.

Следчыя выявілі 16 фактаў атрымання хабараў на суму звыш 16 000 рублёў. Каля 14 000 экс-кіраўнік кампенсаваў у добраахвотным парадку ў ходзе следства, піша БЕЛТА.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024