Навіны

УУС забараніла публікаваць эфір з міліцыянтам, які не адказваў на нязручныя пытанні. Але яго ўсё роўна можна паслухаць

Эфір з кіраўніком прэс-службы гродзенскай міліцыі Яўгенам Дудко не будзе апублікаваны, паведаміла радыё s13.live у сваім чаце. Дудко быў госцем праграмы Дзмітрыя Чэкана раніцай 2 лютага. Многія гродзенцы не маглі слухаць жывы эфір і прасілі радыёвядучага выкласці потым запіс. Але УУС забараніла гэта рабіць без тлумачэння прычын.

Адначасова эфір з Дудко слухалі каля 1500 карыстальнікаў, паведамілі Hrodna.life на радыё.

Падчас эфіру кіраўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко не стаў адказваць на нязручныя пытанні, звязаныя з палітыкай.

Скрын с чата радыё S13.live

Адзін з чытачоў Hrodna.life захаваў эфір: ён запісваў яго на дыктафон і пасля перадаў у рэдакцыю. Запіс доўжыцца 54 хвіліны.

Што казаў Дудко?

У Instagram акаўнце радыёвядучага Дзмітрыя Чэкана гродзенцы да пачатку эфіру задалі прадстаўніку УУС больш за сотню пытанняў. Многія паўтараліся. Госць загадзя папярэдзіў, што не будзе адказваць на тыя, што звязаны з палітыкай. На многія іншыя не самыя зручныя пытанні Яўген Дудко адказваў проста: «Давай далей».

У ходзе эфіру, які заняў каля гадзіны, Яўген Дудко па сутнасці адказаў прыблізна на 20 пытанняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024