Новости

Польскія памежнікі арыштавалі беларуса, якога дзесяць гадоў шукалі ў Еўропе за ўзброеныя рабаванні банкаў

На пункце пропуску ў Кузніцы (Польшча) памежнікі затрымалі беларуса, які дзесяць гадоў быў у міжнародным вышуку. Яго прыцягнулі да адказнасці за шматлікія рабаванні з ужываннем агнястрэльнай зброі, учыненыя ў Германіі.

17 лютага ў Польшчу паспрабаваў заехаць грамадзянін Беларусі. Пры праверцы высветлілася, што мужчына ў вышуку паводле Еўрапейскага ордэру на арышт. Ён быў уключаны ў еўрапейскія базы асоб, якія адшукваюцца, з 2011 года за злачынствы, учыненыя ў 2009−2010 гадах.

Еўрапейскі ордэр на арышт (EAW) дзейнічае на тэрыторыі ўсіх дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза. Згодна з заканадаўствам, затрыманага павінны перадаць краіне, якая яго запытае, на працягу 90 дзён з дня арышту або на працягу 10 дзён, калі ён сам згаджаецца на экстрадыцыю.

Мужчыну абвясцілі ў вышук нямецкія праваахоўнікі за арганізаваны разбой з прымяненнем агнястрэльнай зброі і крадзяжу. Яму прыпісваюць удзел у 5 нападах на банкі ў Германіі. Згодна з мясцовым законам яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

40-гадовага беларуса пасля выканання неабходных дзеянняў перадалі супрацоўнікам паліцыі ў Саколцы. Далейшыя дзеянні па гэтай справе будзе весці пракуратура ў Беластоку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024