Гісторыкі Беларусі накіравалі зварот «Наш сцяг» у Генпракуратуру

Заява гісторыкаў «Наш сцяг» накіраваная ў Генпракуратуру, парламент і Інстытут гісторыі НАН. Яе падпісалі 21 доктар навук, 108 кандыдатаў і PhD. Сярод іх гісторыкі з Беларусі і іншых краін. Аб гэтым напісаў у Facebook гродзенскі гісторык Алесь Смалянчук.

Заяву падпісалі больш за тры тысячы чалавек. Зварот задумваўся як заява ад гісторыкаў, таму на сайце пакінулі подпісы толькі гісторыкаў, краязнаўцаў, прадстаўнікоў гуманітарных і сацыяльных навук, патлумачыў Алесь Смалянчук.

Што за зварот?

Бела-чырвона-белы сцяг з’яўляецца нацыянальным і дзяржаўным беларускім сімвалам, адзначаюць гісторыкі ў звароце. Ён быў ухвалены ў 1917 годзе ўсімі беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі і стаў дзяржаўным у 1918 годзе. У верасні 1991 ён стаў дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, а ў 1994 годзе менавіта пад ім прыносіў прысягу новаабраны прэзідэнт Лукашэнка.

Выкарыстанне калабарантамі нацыянальных сімвалаў у часы Другой святовай вайны было звычайнай справай у Еўропе і не можа весці да іх дыскрэдытацыі, лічаць гісторыкі. За мінулае стагоддзе бела-чырвона-белы сцяг стаў духоўным набыткам і маральнай каштоўнасцю для мільёнаў беларусаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў.

 — Сённяшняя афіцыёзная прапагандысцкая кампанія па дыскрэдытацыі і забароне нацыянальнага і дзяржаўнага сімвала Беларусі бела-чырвона-белага-сцяга не мае ніякага гістарычнага абгрунтавання, вядзе да расколу грамадства і распальвання варажнечы паміж грамадзянамі Беларусі. Арганізатары і ўдзельнікі гэтай кампаніі павінны панесці адказнасць не толькі перад судом гісторыі, але і юрыдычную, — заявілі гісторыкі.

Чаму зварот з’явіўся?

Генеральная пракуратура рыхтуе пакет дакументаў аб прызнанні бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім, паведамляў тэлеканал «Беларусь 1» 29 студзеня. Пракуратура спаслалася на зварот «больш за сотні грамадзян Беларусі», занепакоеных тым, што падчас Другой сусветнай вайны гэты сцяг «стаў сімвалам зверстваў на беларускай зямлі».

Петыцыя супраць прызнання сцяга экстрэмісцкім з’явілася ў той жа вечар. Падпісанты патрабавалі спыніць пераслед за гістарычны сцяг і прызнаць яго гісторыка-культурнай спадчынай. 5 лютага петыцыю накіравалі ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Генеральную пракуратуру і Міністэрства ўнутраных спраў. Пракуратура ўдакладніла, што прызнанне матэрыялаў экстрэмісцкімі ажыццяўляецца судом у адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». У Міністэрстве культуры не ўбачылі падстаў для ўключэння бела-чырвона-белага сцяга ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Чытайце яшчэ:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024