Навіны

Гродзенскіх праваабаронцаў выклікалі ў Следчы камітэт

Двух гродзенскіх прадстаўнікоў пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтру «Вясна» выклікалі ў Следчы камітэт. Яны мяркуюць, што гэта звязана з заведзенай на «Вясну» крымінальная справай.

Праваабаронцу Андрэя Коцю выклікалі ў СК на 10.00 20 сакавіка, Віктара Сазонава — на 12.00. Таксама шукалі Уладзіміра Хільмановіча, расказаў Сазонаў Беларускаму радыё «Рацыя».

 — Паколькі мы заўсёды займаліся толькі законнай дзейнасцю, мы будзем настойваць на сваім, на тым, што нашая арганізацыя заўсёды дзейнічала ў межах дзеючага заканадаўства. Нам застаецца толькі абараняцца законнымі метадамі. Якія метады будуць прымяняцца да нас, гэта мы неўзабаве даведаемся, — сказаў Віктар Сазонаў.

Следчы камітэт раследуе справу па арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На думку органаў следства, ПЦ «Вясна» нібыта ажыццяўляе фінансаванне незаконных масавых мерапрыемстваў. У актывістаў прайшлі вобшукі, іх выклікалі на допыты і бралі пад варту.

Чытайце таксама: У Гродне дадому да журналіста Аляксандра Дзянісава прыйшлі супрацоўнікі міліцыі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024