Навіны

Збор за перасячэнне мяжы на аўто ўводзяць у Гродзенскай вобласці

Пры перасячэнні мяжы праз памежныя пункты Гродзенскай вобласці кіроўцы аўтамабіляў будуць аплочваць збор у адну базавую велічыню (29 рублёў). Такое рашэнне 30 сакавіка прыняў абласны Савет дэпутатаў на выяздным пасяджэнні ў Лідзе, паведамляе прэс-служба Лідскага райвыканкама.

Рашэнне ўвойдзе ў сілу праз месяц і будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2023 года. Аплочваць транспартны збор патрабуецца пры выездзе з Беларусі. Пры вяртанні ў краіну плаціць не трэба. Усе сродкі пойдуць на папярэджанне і барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй.

Увядзенне збора прадугледжана абноўленым Падатковым кодэксам, які дзейнічае ад 1 студзеня 2021 года. Максімальны памер збора, які могуць увесці абласныя дэпутаты — 87 рублёў (тры базавыя велічыні).

Плаціць збор будуць кіроўцы аўтамабіляў масай да пяці тон. Прыналежнась аўто арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку ці фізасобе, а таксама колькасць пасажыраў, на велічыню збора не ўплываюць. Кіроўцы маршрутных таксі, што перасякаюць мяжу, таксама будуць аплочваць збор незалежна ад колькасці пасажыраў.

Збор можна будзе аплаціць перад перасячэннем мяжы ці непасрэдна ў пунктах пропуску. Плацёж прымаецца ў беларускіх рублях па памеры базавай велічыні, якая дзейнічае на момант аплаты. То бок, калі павялічыцца базавая, то павялічыцца адпаведна і збор.

Ад аплаты збора вызваляюцца аўтамабілі, на якіх перасякаюць мяжу асобы, што едуць на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, суправаджаючыя памерлых, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, інваліды І і ІІ групы, а таксама суправаждаючыя іх асобы, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, асобы, што выязджаюць на лекаванне ў санаторна-курортныя ўстановы, і некаторыя іншыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024