Навіны

Сваякі Дзяніса Івашына не атрымалі ніводнага ліста

За месяц, што журналіста выданняў InformNapalm і «Новы час» трымаюць у СІЗА. ад яго не перадалі ніводнага ліста. Лісты ад свякоў і сяброў да Дзяніса даходзяць. Пра гэта распавяла С**бодзе жонка Дзяніса, Вольга.

Перадачы Дзянісу перадаюць, акрамя звычайных побытавых рэчаў, ён прасіў прысмакі на Вялікдзень і сала. Праз турэмныя абмежаванні дасюль не атрымалася перадаць гадзіннік.

Першапачаткова Дзяніс сядзеў адзін у камеры. Прыкладна 2 тыдні таму яго перавялі ў камеру з яшчэ двумя вязьнямі. Наколькі вядома сваякам, сукамернікі не «палітычныя».

Журналіста затрымалі ўвечары 12 сакавіка. У яго дома, на дачы, а таксама ў бацькоў супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы. 15 сакавіка Івашына пакінулі пад вартай у ІЧУ на Кірава, 1, на два месяцы. Дзяніс праходзіць падазраваным па справе па арт.365 КК — умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024