Навіны

Тэлефоны забаранілі, фота з пісьмовага дазволу. У Гродзенскай універсітэцкай клініцы выйшаў загад аб выкарыстанні тэхнічных сродкаў

Супрацоўнікам кафедр, клінікі і студэнтам забаранілі выкарыстанне асабістых мабільных тэлефонаў, фотаапаратаў, відэакамер, планшэтаў, радыёпрымачоў і іншых электронных прыладаў у службовы час, паведамілі ў тэлеграм-канале «Белые халаты». Змены тлумачаць неабходнасцю захавання медычнай таямніцы пацыентаў.

Такі загад даў галоўны лекар Універсітэцкай клініцы 22 красавіка 2021 года. Супрацоўнікам дазваляецца карыстацца толькі стацыянарнымі і ўнутранымі службовымі тэлефонамі, не маючых магчымасць фатаграфаваць і рабіць аўдыазапіс.

Рабіць фотаздымкі ці аўдыазапісы дазваляецца толькі з пісьмовага дазволу галоўнага лекара. Таксама супрацоўнікам у працоўны час забаранілі карыстацца сацыяльнымі сеткамі.

«Супрацоўнікі клінікі на працоўным месцы павінны займацца працай і якасна аказваць медычную дапамогу людзям», — распавёў Hrodna.life Зянькоў Алег Леанідавіч намеснік галоўнага лекара па арганізацыйнай-метадычнай працы.

За разгалошванне медычнай таямніцы суд Маскоўскага раёна горада Мінска 2 сакавіка 2021 года прысудзіў журналістке Кацярыне Барысевіч 6 месяцаў калоніі, а таксама штраф у 100 базавых велячынь. Па справе «0 ‰ у крыві забітага Рамана Бандарэнкі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024