Навіны

У Гродне хацелі пабудаваць гарадскі стаматалагічны цэнтр. Але ва ўладаў няма грошай на праект

У Гродне за тры дні адмянілі дзяржзакупку па выбары генеральнай праектнай арганізацыі для рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка па вул. Цітова, 7 пад гарадскі стаматалагічны цэнтр. Аб’ява з’явілася на сайце дзяржзакупак icetrade.by 31 сакавіка. Праект адмянілі - з-за недахопу грошай.

Аб’ектам займалася Упраўленне капітальнага будаўніцтва горада Гродна (УКБ). З 10 траўня па 24 снежня 2021 планавалі абследаваць будынак, распрацаваць перадпраектную дакументацыю, правесці праектна-вышукальныя працы і экспертызы. Гэтыя работы ацэньваліся ў 201 000 рублёў. Сродкі, паводле інфармацыі на сайце дзяржзакупак, планавалі ўзяць з мясцовага бюджэту.

Праект сапраўды быў у планах, але яго адмянілі, таму што ў горада пакуль няма грошай, распавялі Hrodna.life у УКБ. Тэрмін аднаўлення работ залежыць ад выканання бюджэту. Акрамя таго, уладам трэба праверыць: больш выгадна пабудаваць новы будынак або прыстасаваць стары. У аблвыканкаме пакуль разважаюць над гэтым. Да таго ж, сродкі патрэбныя, каб дабудоўваць анкадыспансер.

Даведацца, наколькі новы стаматалагічны цэнтр патрэбен гораду, Hrodna.life збіраліся ў Галоўным упраўленні аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. Запланаваная сустрэча перанеслася на нявызначаны тэрмін. Як толькі Hrodna.life атрымае каментар чыноўнікаў, мы яго апублікуем.

Што за будынак?

Доўгі час на вул. Цітова, 7 знаходзілася аддзяленне «Беларусбанка». Яно закрылася 1 ліпеня 2020 года, паведамлялі тады прадстаўнікі арганізацыі ў Facebook. 21 траўня 2020 года з’явілася Пастанова Савета міністраў, згодна з якой будынак збіраліся прадаць Цэнтральнай гарадской стаматалагічнай паліклініцы за 2 451 600 рублёў (з улікам падатку на дададзеную вартасць) з растэрміноўкай аплаты на 4 гады. Цяпер будынак пустуе. Hrodna.life не ўдалося даведацца, на балансе якой арганізацыі ён знаходзіцца цяпер.

Колькі стаматалагічных клінік ў Гродне?

У Гродне ёсць Цэнтральная гарадская стаматалагічная паліклініка і яе філіял Стаматалагічная паліклініка № 1. Яны ўключаюць два тэрапеўтычных аддзяленні, тры — лячэбна-хірургічных і тры — артапедычных. Таксама ёсць Дзіцячая стаматалагічная паліклініка, якая ўключае тры аналагічных аддзяленні. У горадзе, мяркуючы па адкрытых крыніцах, працуюць больш за 40 прыватных стаматалагічных клінік.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024