Навіны

У польскай школе адкрыюць беларускі клас

З новага навучальнага года ў гродзенскай сярдэняй школе № 36 (польская школа — заўв. Hrodna.life) адкрыюць першы клас з беларускай мовай навучання. Усе прадметы будуць выкладацца па-беларуску. Польская мова стане прадметам з паглыбленым вывучэннем.

«- На фоне шэрагу недружалюбных крокаў суседніх дзяржаў мы застаемся верныя прынцыпам добрасуседства і павагі да спадчыны ўсіх нацыянальнасцяў, якія пражываюць у нашым горадзе, — адзначылі ў гарвыканкаме. — Разам з тым мы больш пільна зірнулі на пытанне парытэтнасці падыходаў да вывучэння моў нацыянальных меншасцяў, у тым ліку польскай у Гародні і беларускай у Польшчы. Захоўваючы вывучэнне мовы, літаратуры, гісторыі і культуры польскага народа, у далейшым мы будзем планамерна пераходзіць да вывучэння іншых прадметаў у сярэдняй школе № 36 на дзяржаўных мовах. А для навучэнцаў 2−11 класаў 36-й школы змяненняў у бягучым годзе не чакаецца»  — паведамляе «Гродзенская праўда».

Польская школа. Фота: Hrodna.life

Улады заўпэўніваюць, што рэформа ў польскай школе ў Гродне не датычыцца вучняў 2−11 класаў. Але гэта не азначае, што працэс дэпаланізацыі навучальнай установы не будзе распаўсюджвацца ў бліжэйшыя часы на старэйшыя класы, піша znadniemna.pl.

Моўнае пытанне ў польскай школе падымалася раней. У красавіку 2017 бацькі змагаліся супраць русіфікацыі школы. У 2014 годзе такое пытанне, паўставала ў сувязі з меркаванымі зменамі ў Кодэксе аб адукацыі, у 2012 — калі ў школе першы раз прапанавалі ствараць рускамоўныя класы.

Існуе польска-беларуская дамоўленасць, паводле якой гэта школа, пабудавана за польскія грошы, павінна выкарыстоўвацца толькі для навучання на польскай мове.

У Гродне дасюль няма ніводнай школы з вывучэннем прадметаў на беларускай мове. А беларускамоўных класаў адзінкі.

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024