Навіны

«За распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Прызначаны час суда над Hrodna.life

Рэдактара гарадскога інтэрнэт-партала Hrodna.life Аляксея Шоту 11 чэрвеня праз sms запрасілі ў суд Ленінскага раёна Гродна. 18 чэрвеня ў 11:00 яго будуць судзіць па ч.2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Галоўнага рэдактара і дырэктара Hrodna.life Аляксея Шоту затрымалі ў нядзелю 30 траўня каля дома. У яго кватэры правялі агляд. У дачыненні да рэдакцыі пачалі адміністрацыйны працэс паводле арт. 19.11 КаАП.

1 чэрвеня затрымалі рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік. 3 чэрвеня Ірыну асудзілі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) па адміністрацыйнай справе нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да суду яна нічога не ела.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024