Навіны

Затрыманні журналістаў працягваюцца

На 15 гадзін 9 ліпеня вядома пра ператрусы і затрыманні некалькіх журналістаў. Гэта — працяг акцый 8 ліпеня у дачыненні да незалежных медыя і СМІ. Намеснік кіраўніка следчага упраўлення КДБ Канстанцін Бычэк назваў гэта «зачысткай ад радыкальна накіраваных асобаў».

Раніцай 9 ліпеня ў Берасці сілавікі прыйшлі да журналіста і галоўнага рэдактара сайта «Natatnik» — Максіма Хлябца. У яго адбыўся ператрус. Забралі ноўтбук і тэлефоны. Максім праходзіць сведкам у справе аб тэрарызме. Зараз на свабодзе.

Да рэдактара сайта «Первый Регион» (навінавы партал Брэсцкай вобласці - заўв. Hrodna.life) Паўла Дайліда таксама прыйшлі невядомыя. Рэдактар Алег Супрунюк не выходзіць на сувязь з 11 дня.

Сілавікі прыйшлі да адміністрара партала «Виртуальный Брест» Андрэя Кухарчыка. У яго дома адбываецца ператрус.

З Лунінца паведамляюць пра сілавікоў у рэдакцыі газеты «Информпрогулка». У Ганцавічах сілавікі ў рэдакцыі газеты «Ганцавіцкі час».

Ператрус прайшоў у журналісткі «Onliner» Настассі Зянько. Яе адвезлі на допыт. Аператыўныя мерапрыемствы адбываюцца ў рамках арт. 293 КК (Массавыя беспарадкі) і арт. 342 КК (Арганізацыя альбо удзел у дзеяннх, якія парушаюць грамадскі парадак), — паведамляе Telegram-канал «Onliner».

У Глыбокім прыйшлі да журналісткі Таццяны Смоткінай. «Пад'ехалі і да майго дома міліцыянты. Стаіць машына каля дома, міліцыянты чытаюць у ёй нейкія паперы пакуль. Усё, выходжу з сацсетак», — напісала ў сваім Facebook Тацяна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024