Навіны

«Гэты помнік аб’ядноўвае Беларусь і Францыю». У Шчучыне ўсталююць помнік Шарлю дэ Голю

У Шчучыне 12 ліпеня заклалі камень у аснову помніка Шарлю дэ Голю. На закладцы прысутнічаў пасол Францыі ў Беларусі Ніколя дэ Лакост. Помнік фінансуецца сумесна бюджэтам Шчучынскага раёна і французскім прадпрымальнікам.

«Гэты помнік аб’ядноўвае Беларусь і Францыю ў старонцы агульнай гісторыі. Першая Сусветная вайна не атрымала яшчэ такой увагі, як іншыя вайсковыя канфлікты, што былі ў Беларусі. Тым не менш, і баі, і іншыя падзеі гэтай вайны адбываліся менавіта тут», — распавёў Hrodna.life пасол Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост.

Пасол Францыі Нікаля дэ Лакост (справа) каля эскіза помніка генералу дэ Голю. Фота: Пасольства Францыі ў Беларусі.

«Фігура генерала дэ Голя аб’ядноўвае народы далёка за межамі Францыі. Яго пасланне надзеі і супрацьстаяння ворагу ўсё яшчэ сваечасова, пры любых абставінах. У тым ліку тут, у Шчучыне, сфармаваўся адзін з бакоў яго асобы: ніколі не губляць баявы дух пры самых беспрасветных абставінах».

Хто такі Шарль дэ Голь і чаму яму паставяць помнік у Шчучыне?

Шарль дэ Голь — прэзідэнт Францыі ў 1959−69 гг. У гады Другой Сусветнай вайны — прадстаўнік французскага камітэта нацыянальнага вызвалення. Падчас Першай Сусветнай вайны з чэрвеня па кастрычнік 1916 года дэ Голь знаходзіўся ў нямецкім лагеры для ваеннапалонных у Шчучыне. Зараз на месцы лагера знаходзіцца завод «Аўтапровад».

Хто фінансуе стварэнне помніка?

У конкурсе эскізаў помніка 16 кастрычніка 2020 года перамог супольны праект скульптара Мікалая Байрачнага і архітэктараў Валерыя Мусіенкі і Алены Дзяміды. Фінансуе праект як бюджэт Шчучынскага раёна, так французскі прадпрымальнік Онган Мардэніз. Ён быў адным з першых замежных інвестараў у беларускім IT-сектары.

Што яшчэ звязанае з Шарлем дэ Голем плануецца ў Шчучыне?

Некалькі фотаздымкаў капітана дэ Голя ў Шчучыне ў чэрвені - кастрычніку 1916 года зараз выстаўлены ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі (былы палац Друцкіх-Любецкіх). Некаторыя іншыя раней неапублікаваныя здымкі будуць таксама выстаўлены пры дапамозе Фонда генерала Шарля дэ Голя ў Францыі.

«Мы прапанавалі уладам Шчучына, каб адна з вуліц насіла імя генерала дэ Голя, які шмат зрабіў для падтрымання міру ў Еўропе. Спадзяемся, што ўсталёўка гэтага помніка прыцягне ў Шчучын французкіх падарожнікаў і турыстаў з іншых краін пасля адкрыцця межаў», — распавёў пасол Нікаля дэ Лакост.

Падзяліцца
Меткі: культура

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024