Горад

Бескантактная мыйка і комплекс тэхнічнага абслугоўвання аўто можа з’явіцца на вуліцы Рэпіна

План выкарыстання даўгабуду на Рэпіна, 54 выставілі на грамадскія абмеркаванні. Там плануюць узвесці комплекс тэхнічнага абслугоўвання аўтамабілей і бескантактную мойку.

вул. Рэпіна, 54. Фота: yandex.by/maps/

Паводле праекту плануецца знесці частку няскончанай пабудовы, каб вызваліць месца для бескантактнай мыйкі. Другую частку будуць рэканструяваць пад два блокі: блок для рамонту аўтамабіляў і адміністрацыйна-гаспадарчы блок. Грамадскія абмеркаванні будуць праходзіць на працягу ліпеня. Выніковае рашэнне па рэканструкцыі будынка па вул.Рэпіна, 54 стане вядома ў верасні.

Будоўлю на скрыжыванні вуліц Рэпіна і Данілава распачалі ў пачатку 2010-х гадоў. Там планавалі адкрыць СТА. Але працы не былі завершаны і будынак закансервавалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024