Навіны

«Стаю ў чарзе дзве гадзіны. На вуліцы чалавек 30, унутры таксама». Ці ёсць чэргі на прыём да тэрапеўта ў гродзенскіх паліклініках

У Беларусі тры дні запар Міністэрства здравааховы фіксуе антырэкорд па колькасці хворых на каранавірус. У панядзелак 31 студзеня ад раніцы па ўсёй краіне ў паліклініках заўважылі вялікія чэргі на прыём да тэрапеўта. Чытачы Hrodna.life распавялі, што адбываецца ў паліклініках Гродна.

Што напісалі чытачы Hrodna.life

«У паліклініку на філармоніі [Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка — заўв. Hrodna.life] за дзве гадзіны не датэлефанаваўся. Стаю ў чарзе дзве гадзіны. На вуліцы было чалавек 30, унутры таксама».

«Там гіганція чэргі».

«Сёння ў Гродзенскай цэнтральнай паліклініцы вар’яцкая чарга! Паўтары гадзіны, каб сдаць ПЦР-тэст».

«У паліклініцы № 3 дзве гадзіны чакання каб патрапіць на прыём».

«У паліклініцы № 5 на вул.Шчорса. Унутры чалавек 40 і на вуліцы таксама».

«На мінулым тыдні ў чацвер [27 студзеня — заўв. Hrodna.life] людзей ў паліклініцы № 2 было процьма, што ў далекарскі кабінет (чалавек больш за 50), што на аналіз крыві. З тэмпературай чалавек 30−40 (асобны ўваход), на ПЦР-нікога».

Таксама чытачы заўважылі чаргу ў дзіцячай паліклініцы № 7 на вуліцы Хімікаў. Адзін з чытачоў паведаміў, што вельмі доўга чакаў брыгаду хуткай дапамогі ўвечары 30 студзеня — тры гадзіны.

Што кажуць у Міністэрстве аховы здароўя

«Чакана, што чэргі ў паліклініках з’явіліся ў панядзелак раніцай — многія не пайшлі да лекара ў выхадныя дні. Частка людзей прыйшла зрабіць тэсты амбулаторна — у сувязі з тым, што ў іх дома ёсць хворыя сваякі. У бліжэйшы час усе пытанні па лагістыцы працы амбулаторна-паліклінічнага звяна будуць вырашаны», — сказала намесніца міністра аховы здароўя Алена Краткова.

Чытайце таксама: Уже началась? Как в Гродно встречают «омикронную» волну коронавируса

«Калі з’явіліся сімптомы і хвароба працякае ў лёгкай форме — заставайцеся дома, асабліва калі не патрабуецца аркуш непрацаздольнасці. Проста трымайцеся рэжыму, як пры рынавірусных інфекцыях — гэта багатае піццё, парацэтамол пры тэмпературы звыш 38 градусаў і так далей. Калі ёсць жаданне можна набыць тэст на антыген, ён будзе ўлічвацца медсупрацоўнікамі. Гэта робіцца для таго, каб знізіць нагрузку на амбулаторныя ўстановы, якая зараз вельмі высокая», — сказала Алена Краткова.

Ці трэба насіць маскі

«Калі мы наплявацельскі ставімся да наваколля, у тым ліку да тых, хто мае фактары рызыкі, то так, можна не насіць… Але, на маю думку, у нашай краіне зроблена ўсё, каб нагадаць пра маскі. Узмацніць жорсткасць — як? Прымушаць, сажаць, біць бізуном? На мой могляд, людзі, у якіх дастаткова высокі IQ, у стане гэта зразумець. Астатнім, каму напляваць на навакольных, ужо нічога не зрабіць», — сказаў загадчык кафедры інфекцыйных і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрый Горбіч.

Такое меркаванне не супадае з рэзкай крытыкай абавязковага масачнага рэжыму з боку Аляксандра Лукашэнка. Пасля яго выступа на нарадзе 19 кастрычніка 2021 года абавязковы масачны рэжым, які ўвялі 9 кастрычніка, адмянілі. З мінскага транспарта нават прыбралі ўзгадкі аб неабходнасці насіць маскі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024