Навіны

Пасля 9 класа сысці са школы не атрымаецца. Лукашэнка падпісаў новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі

Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня падпісаў новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі. Згодна з ім, вучань зможа сысці са школы толькі скончыўшы 11 класаў. Якія яшчэ змены закранулі Кодэкс аб адукацыі.

Новы Кодэкс прадугледжвае ўсеагульнае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта значыцца, што калі раней вучань пасля дзевяці класаў мог атрымаць атэстат аб базавай адукацыі і сысці, то зараз кожны павінен скончыць 11 класаў.

З 2023 года можна будзе паступіць у ВНУ па сертыфікаце выпускных іспытаў. Паступленне будзе адбывацца па выніковай атэстацыі. Яе будуць праводзіць па сканчэнні 11 класаў у выглядзе цэнтралізаванага іспыта.

Чытайце таксама: В Беларуси все же объединят выпускные экзамены и ЦТ, но только по двум предметам

Каму прадаставяць ільготы пры паступленні ў ВНУ

Прадаставяць ільготы пры паступленні ў ВНУ для тых, хто скончыў спартова-педагагічныя і вайскова-патрыятычныя класы. Акрамя гэтага плануюць павысіць колькасць паступаючых па мэтавым накіраванні: на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці - да 70%, на медычныя — да 80%, на іншыя — да 60%. Такое накіраванне зараз можна будзе атрымаць у любым населеным пункце.

Дадаткова ільготы пры паступленні атрымаюць не толькі пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд, але і іх удзельнікі.

Створаць новы від дадатковай адукацыі

Для таленавітых дзяцей і моладзі створаць новы від дадатковай адукацыі на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Яго выпускнікі таксама атрымаюць ільготы пры паступленні ў ВНУ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024