Навіны

Знішчаюць па 40 у месяц. Колькі ў Гродне выдаткуюць на знішчэнне безнаглядных жывёл

На адлоў, транспарціроўку, утрыманне або знішчэнне і пахаванне безнаглядных жывёл у горадзе ў 2022 годзе плануюць выдаткаваць больш за 200 000 рублёў. Сюды ж адносяцца шалёныя жывёлы і дзікія звяры, якія апынуліся ў горадзе.

З дзяржзакупкі можна даведацца, што па плане ў месяц адлоўліваюць і транспартуюць 160 безнаглядных і дзікіх жывёл. Столькі ж жывёл фіксуюць на фота. 48 безнаглядных жывёл могуць утрымліваць у месяц. 40 шалёных і хворых хатніх жывёл у месяц знішчаюць. З пахаваннем трупаў дапамагае Гродзенскі завод па ўтылізацыі і механічнай сартаванні адходаў. Яны хаваюць 1,53 тон трупаў на месяц.

Праводзіць дзяржзакупку Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Арыенціровачны кошт — 206 000 рублёў з бюджэтных сродкаў. Фірму шукаюць да 15 лютага. Займацца адловам выканаўца будзе з 1 сакавіка да 31 снежня 2022 года. Да працэдуры дзяржзакупкі не дапушчаныя замежныя пастаўшчыкі і сярэдні і малы беларускі бізнес.

Хто цяпер займаецца адловам ў Гродне

Як правіла, безнаглядныя жывёлы — гэта каты і сабакі. Адловам і знішчэннем безнаглядных жывёл у Гродне займаецца Спецыялізаваная аўтамабільная гаспадарка (САГ). У Гродне няма дзяржаўных прытулкаў для безнаглядных жывёл. Ёсць толькі пункт часовага ўтрымання САГ, дзе жывёла можа знайсці сабе гаспадара, альбо адправіцца на ўсыпленне. Акрамя гэтага, дапамагаюць жывёлам неабыякавыя гараджане. Рэдакцыя Hrodna.life падрабязна распавядала, як дапамагчы безнагляднаму жывёле і не нашкодзіць сабе.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024