«Гэта самая дарослая наша праца». Гродзенскі гурт «Папараць» выпусціў першы афіцыйны рэліз

Музычны праект «Папараць» з Гродна апублікаваў альбом «Вуціца». У рэліз увайшло 10 песень. Дзевяць з іх народныя, адна напісаная вакалісткай гурта Таццянай Салаўёвай.

Вокладка альбома «Вуціца». Крыніца: paparats.bandcamp.com

Ідэі стварыць альбом у музыкаў не было. «Калі раптам супала шмат абставінаў: знайшліся вольныя грошы, вольны час, вольныя мазгі, з’явіўся гукарэжысёр, — тады паўстала ідэя зафіксаваць у студыі тое, што гралася на канцэртах цягам некалькіх гадоў», — распавёў Hrodna.life музыка гурта «Папараць» Павел Салаўёў.

Альбом «Вуціца» — гэта першы афіцыйны рэліз праекта «Папараць». У 2021 годзе выйшаў альбом «Заклятая кветка купальная», але тая праца была выканана ў межах музычнага праекта «Аум!».

«Калі б мне трапіў у рукі гэты альбом, запісаны іншымі музыкамі, дык я б яго слухала»

Музыкі задаволены вынікам працы. «Калі б мне трапіў у рукі гэты альбом, запісаны іншымі музыкамі, дык я б яго слухала» — сказала Hrodna.life вакалістка гурта «Папараць» Таццяна Салаўёва.

«Усім астатнім таксама падабаецца. Гэта самая дарослая наша праца. Шмат інструментаў прапісана, нешта было зроблена, а пазней перароблена. А бонусам ідуць дзве не зусім звычайныя для „Папараці“ народныя песні з папярэдніх рэлізаў, якія маюць гучанне, што адрозніваецца ад нашага традыцыйнага», — сказаў Павал Салаўёў.

«Маючы скончаную працу, мы разумеем, што тое-сёе можна было б зрабіць інакш, больш цікава, больш дасканала. Аднак гэта звычайнае стаўленне музыкаў да таго, што ўжо зроблена — дасканаласці няма межаў, некалі трэба спыніцца, паставіць кропку, адпусціць альбом у свет ды ісці далей», — лічыць Павел.

Гурт рыхтуе яшчэ два альбомы

Гурт «Папараць». Крыніца: paparats.bandcamp.com

Гурт працуе ў студыі больш за год. Музыкі адначасова пішуць тры альбомы. Першы — «Вуціца» — народныя песні ў апрацоўцы гурта. Другі і трэці пакуль не маюць назвы. Але ў іх войдуць песні на тэксты Таццяны Салаўёвай, вершы паэтаў, сярод якіх Лейб Найдус, Ларыса Геніюш, Ніна Габрыэлян, Таццяна Шэіна. Таксама будуць пераклады Паўла Салаўёва з чэшскай ды ідышу. Адзін альбом будзе на беларускай мове, другі на рускай. Музыкі спадзяюцца, што рэліз адбудзецца ў сакавіку-красавіку 2022 года.

«Папараць» — праект, які доўгі час быў безназоўным. Афіцыйна аформіўся ў 2021 годзе. У склад гурта ўваходзяць: Таццяна Салаўёва, Ігар Адасік, Ілля Пячынін і Павел Салаўёў, як сэсіённы музыка — Аляксандр Блахін.

Чытайце таксама: «Святы вечар» Ларисы Гениюш стал песней и клипом. Смотрите, какой рождественский проект сделали в Гродно

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024