Капітальны рамонт маста праз Гараднічанку па вул. Рыбацкай запланаваны на лета 2022 года. Пралёты моста дэмантуюць і створаць новыя. Раней мост праверылі на аварыйнасць і вырашылі закрыць.
Пачатак работ плануецца на чэрвень 2022 года. У планах — дэмантаж пралётаў маста і разборка конусаў, мантаж новай пралётнай пабудовы па дзве паласы руху. Пры рамонце максімальна захаваюць зялёныя насаджэнні.
На дадзены момант шукаюць фірму, якая падрыхтуе праект работ. Да 14 сакавіка Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць дзяржзакупку — запыт цэнавых прапаноў. На гэта плануюць выдаткаваць 60 000 рублёў з гарадскога бюджэту. Распрацаваць праект фірма павінна да 27 траўня.
Мост на вул. Рыбацкай пабудавалі ў 1985 годзе. Даўжыня маста — 12 метраў. Ён злучае часткі набярэжнай у цэнтры горада: вуліцу Праванаберажную пад замкам і Рыбацкую з Каложай і прыватным сектарам. Мост на Рыбацкай перабудоўваўся ў 1970-я гады, пісаў Віктар Саяпін. У студзені 2022 года мост праверылі на аварыйнасць і вырашылі закрыць. Жыхарам прыватнага сектара на вул. Рыбацкай даводзіцца ехаць дадому праз Пярэселку. Таксама цяпер рамантуюць Румлёўскі мост.
Чытайце таксама:
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…