Навіны

Гродзенскі аэрапорт прастойвае: супрацоўнікаў адправілі дамоў на няпоўны аклад

Гродзенскі аэрапорт у вёсцы Абухава амаль спыніў працу. Большасць супрацоўнікаў адправілі дамоў. Пакінулі ахову і яшчэ некалькі чалавек, якія павінны сачыць за кацельнай. Пра гэта Hrodna.life паведамілі чытачы ў пачатку сакавіка.

Гродзенскі аэрапорт.

У Гродзенскім аэрапорце знаходзяцца дзве арганізацыі: авіякампанія «Гродна» і Гродзенскі філіял «Белаэранавігацыі». Авіякампанія «Гродна» прастойвае з лістапада 2021 года. Тады пад Іркуцкам разбіўся грузавы самалёт авіякампаніі, увесь экіпаж загінуў.

«На працу выходзяць каля пяці чалавек. Астатнія — па неабходнасці. Тым, хто сядзіць дома, аплочваюць 2/3 заробка. Прычыны не называюць», — распавёў Hrodna.life чытач, знаёмы з сітуацыяй.

Праблемы «Белаэранавігацыі» пачаліся яшчэ летась

У «Белаэранавігацыі» праблемы пачаліся пасля прымусовай пасадкі самалёта кампаніі Ryanair ў Мінску у траўні 2021 года. Пасля гэтага інцыдыдэнта краіны Еўрасаюза спыніллі авіязлучэнне з Беларуссю і ўвялі санкцыі супраць кампаніі.

«У кампаніі пачаліся праблемы з працай. Адсутнасць прыбытку. З пачатку сакавіка „Белаэранавігацыя“ працуе, як і авіякампанія „Гродна“: людзі прыходзяць па неабходнасці», — сказала Hrodna.life чытачка, звязаная з прадпрыемствам.

Паветраны трафік, які абслугоўвае «Белаэранавігацыя», па выніках трох кварталаў 2021 года зменшыўся ў параўнанні з 2020 годам на 15%, расказаў у кастрычніку 2021 намеснік гендырэктара прадпрыемства Валерыян Гродзь. Асноўны трафік кампаніі прыносіў расійскі «Аэрафлот». Аднак у пачатку сакавіка 2022 Еўрасаюз і іншыя краіны (агулам 37) закрылі сваё неба для расійскіх авіякампаній.

Рэдакцыя Hrodna.life спрабавала атрымаць афіцыйны каментарый у Гродзенскім аэрапорце і Белаэранавігацыі. На тэлефонныя званкі і электронныя лісты ў кампаніях не адказалі.

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024