Навіны

Кафэ з тэрасай на даху пачалі будаваць ля ўваходу ў Пышкі. Але сёлета адпачыць там не атрымаецца (абноўлена)

Побач з уваходам на Сцежку здароўя ў Пышках пачалі будаваць рэстарацыю з летняй тэрассай на даху. Будаўніцтва плануюць скончыць да вясны 2023 года. Пра гэта паведаміла газета «Вечерний Гродно».

Будаўніцтва новай кропкі харчавання каля Пышкоў. Крыніца: «Вечерний Гродно»

На ўчастку ўжо вырылі катлаван. Сам будынак будзе двухпавярховы з плоскім дахам. Там павінны размясціць летнюю тэрасу, на якой будуць сталы і шэзлонгі. Раней на гэтай пляцоўцы ў летні перыяд размяшчаўся фургон з фастфудам.

UPD: Таксама на тэрыторыі новага аб’екта арганізуюць фуд-корт з рознымі накірункамі. Ад традыцыйнага стрыт-фуда да марозіва і здаровага харчавання. У залах на кожным паверсе будуць адкрытыя тэрасы. Пад навесамі размясцяць сталы, крэслы, канапы і шэзлонгі.

Будынак спраектавалі такім чынам, каб з любога месца можна было ўбачыць парк, напісаў «NewGrodno».

Участак набыла на аўкцыёне гродзенская кампанія «Пинса». Уладальнік фірмы Андрэй Рыжкоў пакуль не кажа, будзе гэта кафэ ці рэстаран.

Колькі навабудаў будзе ля Пышкоў

Побач з гэтай кропкай харчавання пабудуюць яшчэ адну. Права арэнды ўчастка на вуліцы Болдзіна, таксама ля ўваходу на сцежку здароўя, прадалі 15 сакавіка. Пакупнік — бізнесовец з Мінска. Ён адмовіўся расказаць, што плануе пабудаваць. Па ўмовах аўкцыёна там павінны пабудаваць кропку грамадскага харчавання альбо бізнес-цэнтр. Вышыня будынка не павінна перавышаць 4,5 метры. Зараз на гэтым месцы паркуюць аўто.

Чырвоным пазначана месца дзе пачалося будаўніцтва кропкі харчаваня. Сінім — участак які набылі на аўкцыёне 15 сакавіка. Скрыншот: Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

Яшчэ адзін участак паміж вуліцамі Вясенняй і Фествальнай пачалі забудоўваць восенню 2021 года. Там таксама запланаваны бізнес-цэнтр з рэстаранам. Крыху далей, бліжэй дома № 19 на Вясенняй, плануецца пабудаваць трохпавярховы офісны будынак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024