Навіны

Кіёск мясакамбіната на Ажэшка зменіцца да непазнавальнасці: замест малюсенькай будкі з’явіцца вялікі і зручны павільён

Гродзенскі мясакамбінат хоча абнавіць свой гандлёвы павільён насупраць рэстарана «Королевская охота». Кіёск, што побач з домам па вул. Ажэшкі, 8, прыбяруць. На яго месцы з’явіцца прасторная «Кулінарыя» ў «класічным» стылі. Візуалізацыю размясцілі на сайце дзяржзакупак, яе заўважыў канал Urban Hrodna. Глядзіце, як зменіцца цэнтр горада.

Памеры павільёна — 10 метраў у даўжыню, 3,2 — у шырыню і 3,4 — у вышыню. Гандляваць там будуць круглы год: пры пабудове разлічаць зімовую снегавую нагрузку, а сцены і падлогу ўцяпляць. Павільён плануюць размясціць да 6 чэрвеня. Ён будзе мабільным і пры неабходнасці яго будуць перамяшчаць у іншае месца.

Павільён ад Гродзенскага мясакамбіната — так зменіцца цэнтр горада. Фота: Гродзенскі мясакамбінат
А так выглядае цэнтр цяпер. Фота: Яндекс.Карты

Гродзенскі мясакамбінат разглядае беларускія і імпартныя варыянты. Кошт закупкі - 150 000 рублёў з уласных сродкаў прадпрыемства. Калі ўдзельнікі прапануюць тавар беларускага паходжання, дапускаецца павышэнне цаны ў межах інфляцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024