Навіны

У Брузгах не засталося мігрантаў. Дзе яны зараз

Транспартна-лагістычны цэнтр побач з пунктам пропуску «Брузгі» пакінулі ўсе мігранты. Частку з іх ужо эвакуявалі рэйсам з Мінску ў Эрбіль, іншыя чакаюць наступных рэйсаў. Пра гэта 22 сакавіка паведаміў Дзяржаўны Памежны камітэт Беларусі.

«Рашэнне бежанцаў вернуцца ў свае краіны ў многім прадыктавана асазнаннем бессэнсоўнасці чакання і бяздзеяння краін ЕС у вырашэнні іх праблем», — напісаў Памежны камітэт у сваім тэлеграм-канале.

Вяртанне мігрантаў арганізавалі ў межах праграмы дапамогі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Некаторых замежнікаў рассялілі ў гасцініцах і санаторыях, пакуль яны чакаюць наступных вывозных рэйсаў.

Міграцыйны крызіс працягваўся амаль год

Абвастрэнне сітуацыі з мігрантамі, якія спрабуюць незаконна перасекчы польскую, літоўскую і латышскую межы з боку Беларусі, доўжылася амаль год. Звяртаючыся да парламента 26 траўня, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў - цяпер будзеце самі іх есці і лавіць». Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс назваў гэта адкрытай пагрозай.

Фота з імправізацыйнага міграцыйнага лагеру на беларускім баку мяжы ў Кузніцы. Фото oko.press

Станам на лістапад, з пачатку 2021 года, польскія памежнікі зафіксавалі больш за 30 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы. З іх больш за 3,5 тыс. чалавек у жніўні, амаль 7,7 тыс. чалавек у верасні і амаль 17,3 тыс. чалавек у кастрычніку. Пачынаючы з 2 верасня ў 183 населеных пунктах Падляскага і Люблінскага ваяводства, прылеглых да мяжы з Беларуссю, дзейнічае надзвычайнае становішча. Туды не маюць доступу журналісты або актывісты грамадскіх арганізацый, якія займаюцца праблемамі мігрантаў.

Раніцай 8 лістапада вялікая група мігрантаў з рэчамі рушыла ў кірунку памежнага пераходу «Брузгі-Кузніца». Па розных ацэнках у групе было ад 2000 да 4000 чалавек, разам з дзецьмі і цяжарнымі жанчынамі. Не дайшоўшы да пераходу, мігранты павярнулі ў лес і сталі там лагерам. З польскага боку мяжу ахоўваюць войскі, паліцыя, памежнікі і спецслужбы — усяго больш за 13 тыс. сілавікоў. У адказ на прысутнасць мігрантаў, 9 лістапада з 7.00 Польшча закрыла памежны пераход «Кузніца».

Марш мігрантаў у лістападзе 2021 года.

Восенню Беларусь планавала арганізаваць дадатковыя палёты з Блізкага Усходу. Гэта датычыла і рэгіянальных аэрапортаў, перш за ўсё Гродна. Але з 12 лістапада грамадзян Ірака, Сірыі і Емена перасталі прымаць на авіярэйсы з Турцыі ў Беларусь. Такое рашэнне звязана з загадам турэцкіх уладаў. Таксама ў Беларусь спынілі палёты буйныя іракскія і сірыйскія авіялініі. Верагодна, гэта звязана з тым, што Еўрасаюз разглядаў магчымасць увесці санкцыі супраць кампаній.

Раніцай 15 лістапада мігранты пакінулі лагер і вырушылі ў бок пункта пропуска «Брузгі». Проста на асфальце яны паставілі намёты і правялі ноч.

Абвастрэнне сітуацыі на мяжы адбылося 16 лістапада. На памежным пункце пропуска «Брузгі-Кузніца» мігранты спрабавалі прарвацца праз агароджу на тэрыторыю польшчы. Кідалі камяні і бутэлькі ў бок польскіх вайскоўцаў. Разбіралі тратуарную плітку на пункце пропуску «Брузгі». Польскія вайскоўцы прымянілі супраць мігрантаў спецсродкі: вадамёты і светашумавыя гранаты. Пасля чаго мігранты сышлі назад у лагер.

Абвастрэнне на мяжы ў лістападзе 2021 года. Мигранты спрабавалі прарвацца ў Польшчу. Крыніца: BELTA

Стыхійны лагер мігранты пакінулі 18 лістапада. Іх размясцілі ў транспартна-лагістычным цэнтры. Ён знаходзіцца побач з памежным пунктам пропуску «Брузгі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024

У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы

Проціклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі зон адпачынку ў Гродне буду праводзіць з 29 красавіка па 7 траўня.…

29 красавіка 2024