Навіны

У Беларусі забароняць мець зброю людзям, якіх судзілі па «народных» і «экстрэмісцкіх» артыкулах

У Беларусі пашыраць спіс асобаў, якія не маюць права захоўваць і карыстацца зброяй. Адпаведныя папраўкі ў закон «Аб зброі» набудуць моц 6 ліпеня 2022 года. Пра гэта паведаміла Міністэрства унутраных спраў.

Паляўнічы. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: create.vista.com

Хто не зможа атрымаць дазвол на зброю

Набыць зброю маюць права асобы, якія дасягнулі 18 гадоў. Яны не павінны падпадаць пад спіс абмежаванняў паводле арт. 14 Закона «Аб зброі». З 6 ліпеня абмежаванні закрануць тых, хто быў асуджаны па адміністрацыйных артыкулах за:

  • прапаганду альбо публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі альбо атрыбутыкі (арт. 19.10 КаАП);
  • распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць (арт. 19.11. КаАП);
  • непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых абавязкаў (арт. 24.3 КаАП);
  • парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 24.23 КаАП).

Паводле гэтых абмежаванняў зброю могуць не толькі не выдаць, але і пазбавіць права на яе тых, хто яе ўжо мае. Пры гэтым тэрмін дзеяння дазвола на захаванне зброі павялічаць з трох да пяці гадоў.

«Баяцца народа, вось і забіраюць». Што кажуць беларусы, якія маюць зброю

У Беларусі 88 тысяч чалавек маюць зброю. У 2021 годзе грамадзянам выдалі больш за сем тысяч дазволаў на набыццё і захаванне зброі.

«Адразу па артыкулах зразумела, у каго будуць забіраць стрэльбы і навошта гэта было прынята. Баяцца народа, вось і забіраюць. На паляванне хутка не будзе каму хадзіць: адныя багатыя мінчане і рускія будуць паляваць. Простаму мужыку становіцца дорага паляваць», — сказаў Hrodna.life паляўнічы з 30-гадовым стажам Алег.

«Прынялі такую пастанову, каб паляўнічыя не хадзілі на акцыі і не чыталі тэлеграм-каналы. Паляўнічы без ружжа ўжо не можа нармальна займацца сваім хобі», — сказаў Hrodna.life паляўнічы Дзмітрый.

Якія яшчэ змены прадугледжаны ў законе

Калі чалавек парушыць правілы абароту зброі, то яе забяруць на часовае захаванне і вынясуць папярэджанне ўладальніку. Калі на працягу года адбудзецца паўторнае парушэнне, то дазвол на захаванне анулююць, а зброю забяруць.

Вярнуць правы на валоданне зброяй можна будзе не раней чым праз тры гады. Пры гэтым на працягу года можна будзе мець толькі гладкаствольную паляўнічую зброю.

Таксама ў новай рэдакцыі закону здымуць абмежаванні на транзітнае перамяшчэнне траўматычнай зброі праз тэрыторыю Беларусі. Зараз гэта забаронена. Паводле новага закону транзіт будзе магчымы, але толькі з дазволу органаў унутраных спраў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024