Навіны

ДАІ: у цэнтры Гродна з’явіцца яшчэ адна платная паркоўка, у дварах — шлагбаўмы

У бліжэйшы час платнай зробяць аўтамабільную стаянку каля крамы «Абухава» на вул. Вялікай Траецкай. Так у ДАІ хочуць разгрузіць цэнтр горада ад транспарту, распавёў у інтэрв'ю «Гродна Плюс» начальнік УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Генадзь Бяляўскі.

У ДАІ Гродна правялі сумесны праект у гарвыканкаме з дэканам аўтатрактарнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Там разгледзелі пытанні мабільнасці транспарту. «У гэтым зацікаўлены і мэр горада — каб цэнтральная частка горада была даступная толькі для пешаходаў і веласіпедыстаў», — распавёў начальнік ДАІ.

Каб аўтамабілісты не паркаваліся ў дварах у цэнтры, паставяць шлагбаўмы, мяркуе Бяляўскі. Такім чынам праехаць туды змогуць толькі гараджане, якія жывуць там.

Стаянку хацелі зрабіць платнай яшчэ ў 2017 годзе. Чакалася, што ўсе грошы ад аплаты паркоўкі паступяць наўпрост у гарадскі бюджэт, а расходавацца будуць на добраўпарадкаванне горада, рамонт стаянак, пасадку кветак, прывядзенне ў парадак газонаў. Аднак, ідэя не была рэалізаваная. У пачатку 2020 зноў з’явілася інфармацыя аб тым, што паркоўку зробяць платнай. Зайшла гаворка аб тым, што ёй патрэбны гаспадар, які б адлічваў ў гарадскі бюджэт 70% выручкі ад абслугоўвання аўтаўладальнікаў. Але дэталёвых рашэнняў на гэты конт не было.

Новая інфраструктура

Пры праектаванні мікрараёнаў Альшанка і Грандзічы ў адпаведнасці з нарматывамі прадугледзелі дадатковыя пешаходныя і веладарожкі. Таксама з навінак — у новых Грандзічах транспарт у жылы квартал практычна не будзе заязджаць. Ён застаецца на «знешнім радыусе» кальца квартала.

У планах — кальцавая развязка замест скрыжавання па вул. Карскага. Таксама плануецца пуцеправод праз чыгуначныя шляхі ў напрамку Азёрскай шашы з выхадам на Грандзічы. «Гэта разгрузіць у большай ступені як праспект Кляцкова ў напрамку Дзевятоўкі, так і Румлёўскі праспект у напрамку Альшанкі», — распавёў Бяляўскі.

Каля СШ № 11 на вул. Белуша для бяспекі дзяцей рэалізавалі пілотны праект. Там зрабілі спецыяльную паркоўку для пасадкі і высадкі пасажыраў. На ёй забаронена пакідаць транспарт — можна толькі забраць дзіця. Гэты праект будуць выкарыстоўваць і далей у месцах, дзе вузка і высадка пасажыраў праблематычная. Напрыклад, у гэтым годзе яго рэалізуюць каля гімназіі № 9 па вул. Пестрака і СШ № 22 па вул. Урублеўскага.

Як ДАІ спраўляецца з рамонтам дарог

З закрыццём на рамонт Румлёўскага моста сітуацыя ў горадзе ўскладнілася. Асабліва гэта актуальна ў гадзіну пік — раніцай і ўвечары, калі людзі едуць на працу і вяртаюцца з яе. Супрацоўнікі ДАІ штодня манітораць сітуацыю. Даішнікі рэгулююць святлафоры — па сітуацыі дадаюць больш часу на зялёнае святло, каб прапускная здольнасць была большай. У некаторых месцах у гадзіны пік супрацоўнікі ДАІ самі рэгулююць сітуацыю.

На некаторых участках у Гродне ёсць праблема з захаваннем фарбы на дарожнай разметцы, прызнаў Бяляўскі. Летась не было магчымасці на ўчастках з інтэнсіўным рухам нанесці разметку спецыяльнай фарбай — тэрмапластыкам. Начальнік ДАІ паабяцаў выправіць сітуацыю сёлета.

Чытайце таксама: Правяраюць пры тэхаглядзе і кантралююць на грамадзянскім аўтамабілі. Як у ДАІ змагаюцца з шумнымі байкерамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024