Навіны

Закрылася адна з крамаў ля аўтавакзала. Памяшканне на 422 кв.м. можна ўзяць у арэнду

Памяшканне на Касманаўтаў, 2а, дзе раней размяшчалася крама мэблі «БелДрев», выставілі на аўкцыён. Права арэнды на тры гады можна набыць ужо ад 1086 рублёў. Пра гэта паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

Былая крама мэблі «БелДрев». Крыніца: yandex.com

У арэнду здаюць памяшканне былой крамы плошчай 422 кв.м на першым паверсе, а таксама падвал плошчай 221 кв.м. У памяшканні ёсць электрычнасць, ацяпленне, падключаныя каналізацыя і вадаправод. Выкарыстоўваць пляцоўку можна пад офіс альбо памяшканне для аказання паслуг.

У крамы «БелДрев» у гэтым месцы апошні годы былі праблемы. Больш за паўгода перад закрыццём яна працавала наогул без электрычнасці, кліентаў амаль не было.

Калі адбудзецца аўкцыён і куды можна падаць заяўку на ўдзел

Аукцыён адбудзецца 26 красавіка 2022 года ў будынку гарвыканкама па адрасе г. Гродна, пл.Леніна, д.2/1. Заяўкі на ўдзел у аўкцыёне прымаюць з 6 па 20 красавіка 2022 года па адрасе г. Гродна, пл.Леніна, д.2/1, кабінет № 117 у працоўныя дні з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024