Навіны

У візавым цэнтры ў Гродне спынілі прымаць дакументы па жывой чарзе. У чарзе стаяла па 100 чалавек штодня

З 28 красавіка ў візавым цэнтры на вул. Горкага ў Гродне перасталі прымаць дакументы па жывой чарзе. Цяпер падаць дакументы на польскую візу можна толькі пасля анлайн-рэгістрацыі. Чэргі каля візавага цэнтра штодня налічвалі ад 30 да 100 чалавек.

Прычына — вялікі попыт, паведамілі чытачу Hrodna.life, які спрабаваў падаць дакументы на візу такім спосабам 28 красавіка. Атрымаць каментар у візавым цэнтры Hrodna.life не атрымалася — размаўляў з карэспандэнткай толькі аўтаадказчык.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, у візавым цэнтры ўжо перыядычна пераставалі прымаць дакументы па жывой чарзе — на два тыдні. Але потым аднаўлялі падачу дакументаў у такім фармаце.

Хто можа прайсці па жывой чарзе?

Падобныя чэргі каля візавага цэнтра з’яўляліся як мінімум з сакавіка 2022 года. Калі не атрымлівалася запісацца анлайн, па жывой чарзе падаць дакументы на візу могуць беларусы з картай паляка або працоўнай дамовай.

Як правіла, кожны дзень у 15.00 супрацоўнік візавага цэнтра выходзіць да людзей і кажа, колькі людзей яны змогуць прыняць. Паводле інфармацыі Hrodna.life, некалькі дзён не прымалі нікога. «Таму што людзям тлумачылі, што не стойце цэлы дзень, а прыходзьце да трох, а яны цэлы дзень стаялі і яны (супрацоўнікі візавага цэнтра — Hrodna.life) паведамілі, што вырашылі наогул нікога не пускаць», — паведаміла крыніца Hrodna.life.

У некаторых станоўчы досвед: у гродзенкі атрымалася падаць дакументы на візу за два дні. Тыдзень таму, з 18 па 22 красавіка, паперы на падачу на візы давалі ўжо на травень.

Праблема з візамі - і ў Tik Tok

Карыстальнік з Гродна запосціў у Tik Tok Відэа з чаргой на некалькі дзясяткаў чалавек ля візавага цэнтра. Яго відэа сабрала больш за 170 каментароў за суткі.

«Гадоў 25 такія чэргі, а да электронных анкет і побольш былі каля чыгуначнага вакзалу», — пракаментаваў адзін з карыстальнікаў.

«Я там стаяў з нядзелі вечара да вечара аўторка. Затое ўдалося падаць дакументы на візы. Учора быў апошні дзень. Выдалі паперку з датай, калі трэба прыходзіць і падаваць дакументы», — напісаў Валерый.

«Ва ўсіх візавых цэнтраў падобная сітуацыя», — напісаў карыстальнік.

«310 рублёў пасярэдніку і не трэба стаяць у чарзе, я ўжо атрымаў», — пракаментаваў Андрэй.

Чэргі па візы

Абмежаванні на наземны выезд з краіны Беларусь зняла 1 красавіка. Гэта актуалізавала пытанне атрымання віз. З-за вайны ва Украіне амаль усе краіны адмовіліся адкрываць беларусам візы. Многія краіны і раней перасталі выдаваць пэўныя катэгорыі шэнгенскіх віз, напрыклад, турыстычныя. У Гродне актуальнае пытанне атрымання польскіх нацыянальных віз: па карце паляка, рабочых і гуманітарных.

Пра праблемы з візамі казалі і гродзенскія турфірмы. Напрыклад, мінскія партнёры Гродзенскай фірмы працуюць з турыстычнымі візамі ў Грэцыю. На пачатак красавіка ў чарзе было больш за 800 чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024