Навіны

Летам частка маршрутак у Гродне знікне. Улады абяцаюць, што гараджане гэтага не адчуюць

За парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў на месяц прыпыняць працу часткі маршрутак у Гродне. Рашэнне прынялі на пасяджэнні камісіі па арганізацыі гарадскіх аўтамабільных перавозак у Гродзенскім гарвыканкаме 14 траўня. Але знікнуць маршруткі не адразу, а тады, калі на іх будзе меншы попыт. Пра гэта Hrodna.life расказала крыніца ў Гродзенскім тралейбусным упраўленні, якое зараз выконвае функцыю аператара пасажырскіх перавозак.

Маршрутка. Ілюстратыўнае фота

Што парушалі маршрутчыкі?

Праверкі маршрутных таксі паказалі, што некаторыя перавозчыкі не выдаюць пасажырам чэкі-квіткі. Іншыя парушаюць расклад руху.

«Калі ў 6 раніцы няшмат людзей едзе на працу, перавозчык можа не прыехаць, бо мала людзей. А калі пасажырапаток павялічваецца, то яны выходзяць на маршрут і працуюць, бо людзей больш», — расказала крыніца ў тралейбусным упраўленні. Яшчэ адно парушэнне: перавозка пасажыраў стоячы.

Гродзенцы не адчуюць скарачэння маршрутак

Працу часткі маршрутных таксі прыпыняць прыкладна з сярэдзіны чэрвеня да сярэдзіны ліпеня. Маўляў, камісія ў гарвыканкаме выбрала гэты час, бо летам павінна зменшыцца колькасць пасажыраў.

«Дзяцей не трэба будзе вазіць у школы, студэнты сыдуць на канікулы, хтосці паедзе ў адпачынак альбо на вёску. Пасажыраў стане меней», — сказала крыніца Hrodna.life.

Калі зараз інтэрвал чакання маршруткі ў сярэднім 12 хвілін, то з прыпыненнем працы некаторых перавозчыкаў ён можа павялічыцца да 15 хвілін.

Якіх канкрэтна перавозчыкаў і якія маршруты закранула прыпыненне дзейнасці, рэдакцыі Hrodna.life даведацца не ўдалося.

Хто адказвае за пасажырскія перавозкі ў Гродне

Функцыі аператара пасажырскіх перавозак у 2022 годзе Гродзенскі гарвыканкам перадаў Гродзенскаму тралейбуснаму ўпраўленню (раней існавала асобная ўстанова для гэтых функцый). Кантроль планавалі весці не толькі за пасажырамі, але і за кіроўцамі. Такім чынам планавалі выключыць парушэнні, якія выявілі падчас праверак у снежні 2021 года.

Таксама планавалася, што новы аператар пасажырскіх перавозак распрацуе варыянт дакладнага раскладу маршрутных таксі. Зараз дакладнага раскладу няма, маршруткі ходзяць у інтэрвале да 15 хвілін.

Чытайце таксама: В Гродно на всех остановках развесят камеры, чтобы контролировать маршрутчиков

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024