Навіны

Вуліцу Фамічова закрыюць для руху з 17 чэрвеня да 25 жніўня. Закрыюць і частку Горкага (абноўлена)

Вуліцу Фамічова закрыюць для руху з 17 чэрвеня да 25 жніўня. Аўтобус № 17 паедзе па-іншаму, паведамляе «Гродзенская праўда».

Маршрут гарадскога аўтобуса № 17 «Сярэдняя школа № 3-Грандзічы-3» зменіцца на маршрут № 17 «Гарадская бальніца № 4 — Грандзічы-3», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Гарадская бальніца № 4» — пр. Янкі Купалы — прыпыначны пункт «вуліца Фамічова» і далей па сваім маршруце без зменаў.

У зваротным кірунку: прыпыначны пункт «Грандзічы-3» — прыпыначны пункт «вуліца Фамічова» (без зменаў), далей: пр.Янкі Купалы — прыпыначны пункт «Гарадская бальніца № 4».

Горкага таксама закрываюць

Таксама з 9:00 15 чэрвеня (серада) да 5:00 18 чэрвеня (субота) закрываецца для руху транспарта ўчастак вуліцы Горкага (цотны бок, крама «Пінскдрэў») ад кальца БЛК-Дубко (перынатальны цэнтр) да вуліцы Астроўскага ў сувязі з укладкай асфальту. Тэрміны могуць быць ссунутыя ў сувязі з ўмовамі надвор’я, паведамляе «Гродно Плюс». Як мяняюць маршуты грамадскага транспарту, піша канал Urban Hrodna:

Аўтобусы:

№ 10 «Вуліца Таўлая — санаторый» Нёман-72″ паедзе ў прамым кірунку без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Санаторый «Нёман-72» — прыпынак «Тэхналагічны каледж» (без зменаў), далей вул. Дубко — вул. Пушкіна — вул. Астроўскага — вул. Дзяржынскага — вул. 17 верасня, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 15 «Механічны завод — вуліца Урублеўскага» курсуе ў прамым кірунку без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Вуліца Урублеўскага» — прыпынак «Бульвар Ленінскага камсамола» (без зменаў), далей вул. Дубко — вул. Пушкіна — вул. Астроўскага — вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 46 «Чыгуначны вакзал — Зарыца-4» курсуе ў прамым кірунку без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Зарыца-4» — прыпынак «Бульвар Ленінскага камсамола» (без зменаў), далей вул. Дубко — вул. Пушкіна — вул. Астроўскага — вул. Дзяржынскага — вул. 17 верасня, далей па сваім маршруце без зменаў.

Тралейбусы:

№ 2 «КСМ — Гродна Азот»: КСМ — вул. Максіма Горкага — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў, у зваротным кірунку: «„Гродна Азот“ — КСМ» без зменаў.

№ 3 «Фарты-Гродна Азот»: Фарты — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў, у зваротным кірунку: ««Гродна Азот» — Фарты «(без зменаў);

№ 6 «Хімвалакно-Дзевятоўка»: у прамым кірунку без зменаў, у зваротным кірунку: Дзевятоўка — вул. Дзяржынскага — вул. Сацыялістычная, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 9 «Хімвалакно-БелТАПАЗ» у прамым кірунку без зменаў, у зваротным кірунку: БелТАПАЗ — вул. Гаспадарчая — вул. Курчатава — вул. Урублеўскага — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 15 «Фолюш — вул. Маладзёжная» ў прамым кірунку: Фолюш — вул Лізы Чайкінай — плошча Дзекабрыстаў — вул. Паповіча — вул. Вясенняя — вул. Болдзіна — бульвар Ленінскага Камсамола — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: «Вуліца Маладзёжная» — Фолюш (без зменаў).

Маршруткі:

№ 1тк «Мясакамбінат — Рынак „Паўднёвы“ (вуліца Багушэвіча)»: прыпынак «Мясакамбінат» — вул. Максіма Горкага (без зменаў), далей вул. Дубко — вул. Пушкіна — вул. Астроўскага — вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў і назад у тым жа кірунку;

№ 25тк «Зарыца — Вішнявец»: прыпынак «Зарыца» — вул. Максіма Горкага (без зменаў), далей вул. Дубко — вул. Пушкіна — вул. Астроўскага — вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Вішнявец» — вул. Максіма Горкага (без зменаў), далей вул. Астроўскага — вул. Пушкіна — вул. Дубко — вул. Максіма Горкага, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 35тк «Багушэвіча-2-вуліца Карскага»: прыпынак «Багушэвіча-2» — бульвар Ленінскага камсамола (без зменаў), далей вул. Дубко — вул. Пушкіна — вул. Астроўскага — вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Багушэвіча-2» — вул. Максіма Горкага (без зменаў), далей вул. Астроўскага — вул. Пушкіна — вул. Дубко — бульвар Ленінскага камсамола, далей па сваім маршруце без зменаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024