Дзяржаўныя ўстановы прадаюць спец-тэхніку. Можна набыць аўтазак, УАЗік альбо LADA. Прычына продажу — кепскі стан альбо ўзрост аўтамабіля.
Гродзенская турма № 1 на вуліцы Кірава прадае аўтазак 2008 года выпуска. Яго цана — 11,6 тыс. рублёў. Знос тэхнікі - 90%, а прабег — 42 тыс. км.
Легкавы аўтамабіль Škoda Superb 2007 года выпуска прадае Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Знос аўтамабіля — 69%, а прабег — 27,8 тыс. км. За яго хочуць 19 тыс. рублёў. Фотаздымкі аўтамабіля камітэт судовых экспертыз не апублікаваў.
Камітэт судовых экспертыз таксама прадае два хэтчбэкі: Chery Cowin за 3,5 тыс. рублёў і VAZ-21 144 за 2,5 тыс. рублёў. Абедзве машыны 2008 года выпуску, іх знос 68%
Аўтагаспадарка УУС Гродзенскага аблвыканкама прадае ЗІЛ 131 за 11,5 тыс. рублёў. Аўтамабіль 1982
Таксама абласная міліцыя за 5,8 тыс. рублёў прадае УАЗ 2013 года выпуска. Яго прабег — 25,8 тыс. км, а знос — 85,2%. Раней на ім ездзілі супрацоўнікі міліцыі з Мастоў.
Аўтамабіль LADA 21 723 аўтагаспадарка УУС прадае за 4 тыс. рублёў. Знос — 88,5%, прабег — 25,5 тыс. км. На адной з дзвярэй адсутнічае ручка.
Грузавы фургон МАЗ 2010 года выпуска, можна набыць за 18 тыс. рублёў. Знос аўтамабіля — 87,3%, прабег — 150 тыс. км.
Дзяржаўны памежны камітэт прадае два аўтамабілі. Першы — легкавы ВАЗ-21 099. Яго прабег — 242 тыс. км, цана — 1179 рублёў. Зношанасць аўто памежнікі не пазначылі, а таксама не размясцілі фотаздымкі.
Другі - цягач МАЗ 1991 года выпуску з прабегам у 242 тыс. км. Яго прадаюць за 7 тыс. рублёў. Інфармацыю пра яго стан і фотаздымкі аўтамабіля не размясцілі.
Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры прадае мікрааўтобус ГАЗ 1997 года. Цана — 2 тыс. рублёў. Які прабег і ступень зношанасці цэнтр культуры не пазначыў. Прадаюць ГАЗель ажно з траўня 2020 года. Пакупнікоў на яе дасюль не знайшлося.
Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…
Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…
Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…