Навіны

На суткі закрыюць вуліцу Будзёнага. Як на чыгуначны вакзал паедзе транспарт

Участак вуліцы Будзёнага перакрыюць на суткі. Гэта адбудзецца 28 чэрвеня з 9.00 да 29 чэрвеня 5.00. З-за гэтага грамадскі транспарт паедзе па змененых маршрутах. Пра гэта паведаміў гродзенскі Аўтобусны парк.

Гродзенскі аўтобус на вуліцы Будзёнага.

Як паедзе грамадскі транспарт

№ 2 «Вуліца Перамогі - Дзевятоўка-5»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Перамогі» — праспект Касманаўтаў (без змен), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка-5» — вул. Ціміразева (без змен), далей: вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен.

№ 3 «Фолюш — Чыгуначны вакзал» заменяць на маршрут № 3 «Фолюш — Заапарк»

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Фолюш» — вул. Будзёнага (без змен), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Заапарк». У зваротным кірунку: прыпынак «Заапарк» — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен.

№ 14 «РБУ-2 — Грандзічы-3»

Будзе курсіраваць: прыпынак «РБУ-2» — вул. Будзёнага (без змен), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Грандзічы-3» — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен.

№ 15 «Механічны завод — Вуліца Урублеўскага»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Механічны завод» — праспект Касманаўтаў (без змяненняў), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без змен і назад у тым жа напрамку.

№ 18 «Дзевятоўка-5 — Станцыя «Аульс»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Дзевятоўка-5» — вул. Ціміразева (без змен), далей: вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Станцыя «Аульс» — праспект Касманаўтаў (без змен), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без змен.

№ 20 «Вуліца Дамброўскага — Заводаўпраўленне ААТ «Гродна Азот»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Дамброўскага» — вул. Дзяржынскага (без змен), далей: вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа напрамку.

№ 37 «Багушэвіча-2 — Чыгуначны вакзал» заменяць на маршрут № 37 «Багушэвіча-2 — Заапарк»

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Багушэвіча-2» — вул. Будзёнага (без змен), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Заапарк» і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа кірунку.

№ 47 «Чыгуначны вакзал — Альшанка» заменяць на маршрут № 47 «Заапарк — Альшанка»

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Заапарк» — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага — праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Альшанка» — праспект Касманаўтаў (без змен), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Заапарк».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024