«Варварскі акт дзяржаўнага вандалізму». На Ашмяншчыне зраўнялі з зямлёй могілкі польскіх вайскоўцаў

Могілкі вайскоўцаў Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі ў Ашмянскім раёне зраўнялі з зямлёй. Пра гэта паведаміў дэпутат польскага сейма Роберт Тышкевіч на сваёй старонцы ў Facebook. Інфармацыю ён атрымаў ад намесніка старшыні Саюза палякаў у Беларусі Марка Занеўскага.

Могілкі вайскоўцаў АК у Мікулішках да зруйнавання. Крыніца: Facebook

«Варварскі акт дзяржаўнага вандалізму над магіламі вайскоўцаў Арміі Краёвай у Беларусі. […] Гэты агідны ўчынак рэжыму Лукашэнкі павінен сустрэць жорсткі адказ польскіх уладаў», — напісаў Тышкевіч.

Хто быў пахаваны ў Мікулішках

У Мікулішках пахаваны вайскоўцы 3 і 6 брыгадаў Арміі Краёвай. Яны загінулі ў 1944 годзе ў Мураванай Ашмянцы падчас баёў з літоўскай арміяй Пляхавічуса [калабаранцкае ўзброенае фармаванне, якое супрацоўнічала з гітлераўскімі войскамі - Hrodna.life]. Таксама на могілках пахаваны вайскоўцы АК, якія загінулі ў вёсках Мікулішкі, Чорны Бор і Мурыны.

У цэнтры мемарыяла быў усталяваны крыж. Па абодвух баках ад яго — 22 крыжы з імёнамі загінулых.

Гэта не першы падобны выпадак

У канцы чэрвеня побач з вёскай Ёдкавічы Бераставіцкага раёна раскапалі магілу вайскоўца Арміі Краёвай. Надмагільныя пліты перакулілі, а агароджу зламалі.

«Гэта справа рук рытуальшчыкаў (у межах расследавання справы аб генацыдзе беларусаў) — астанкі салдат перапахаваныя на могілках у Эйсмантах [аграгарадок у Бераставіцкім раёне — Hrodna.life]. Сам помнік неўзабаве прыбяруць», — напісалі ў блізкім да ўладаў Telegram-канале.

Паводле інфармацыі МЗС Польшчы, апошнім часам невядомыя апаганілі польскія надмагіллі і помнікі ў Багданах, Бабровічах, Дындылішках, Іўі, Ашмянах, Ёдкевічах.

Армія Краёва — «прычына» затрымання палякаў у Беларусі

У час Другой сусветнай вайны Армія Краёва — канспірацыйнае вайсковае фармаванне, падначаленае польскаму ўраду ў выгнанні ў Брытаніі - ваявала супраць нямецкіх захопнікаў. У студзені 1945 года АК была распушчана, але яе рэшткі працягвалі супраціўляцца Чырвонай Арміі, якая заняла тэрыторыю міжваеннай Польшчы.

У 2021 года ў Беларусі распачалі «справу палякаў». Старшыню непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка, журналіста і актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка. Затрымлівалі таксама актывістаў у рэгіёнах. Пракуратура распачала крымінальную справу за нібыта ўшанаванне антысавецкіх дзеячаў. З Беларусі выслалі консула ў Брэсце Ежы Цімафеюка і генеральнага консула ў Гродне Яраслава Ксёнжыка.

Абоіх лідараў польскай меншасці абвінавачваюць па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. Іх прызналі палітвязнямі.

Трох іншых фігурантак «польскай справы» вывезлі ў Польшу ў канцы траўня 2021 года. Гэта Ганна Панішава і прадстаўніцы грамадскіх польскіх школ у Лідзе і Ваўкавыску Ірэна Бернацкая і Марына Цішкоўская.

У сакавіку 2022 года Анжаліцы Борыс змянілі меру стрымання і выпусцілі з турмы. Цяпер яна пад хатнім арыштам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024