Навіны

Замежным інвестарам забаранілі выводзіць капітал з Беларусі: у спісе «Лідскае піва», «Еўраопт», EPAM — агулам 190 кампаній

Кіраўнікам 190 кампаній з замежным капіталам забаранілі прадаваць свае акцыі. Прычына — «абарона інтарэсаў краіны». Забарону ўвялі 1 ліпеня паводле пастановы Савета міністраў № 436. У спіс патрапілі «асобы з замежных дзяржаў, што здзяйсняюць несяброўскія дзеянні ў адносінах беларускіх юрыдычных і (альбо) фізічных асобаў».

Від на завод «Лідскае піва» с вышыні. Фота: lidskae.by

У спісе 32 кампаніі з літоўскім капіталам, 24 — кіпрскім, 23 — польскім, 21 — латвійскім, 13 — брытанскім, 12 — эстонскім, 10 — італьянскім. Аўстрыйскія кампаніі і акцыянеры «Прыёрбанка» і «А1» у спіс не патрапілі.

Сярод акцыянераў грамадзяне Германіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Швейцарыі, Даніі і іншых краін. Зараз яны не могуць прадаць кампанію альбо акцыі, бо Міністэрства фінансаў заблакавала акцыі на рахунках.

Такіх забаронаў інвестары чакалі яшчэ з пачатку вясны і звязвалі іх з указам № 93

Якія буйныя беларускія прадпрыемствы ўнеслі ў спіс

У спіс унеслі «Евроопт», EPAM, «Лукойл Белоруссия». Таксама ў спіс патрапіла кампанія «Коммунарка», якая мае акцыянераў з ЗША, і «Спартак», акцыямі якога валодае кампанія Double Star International Ltd з Брытанскіх Віргінскіх выспаў.

Якія кампаніі з Гродзенскай вобласці патрапілі ў гэты спіс

«Лидское пиво»

Фінская кампанія Olvi выкупіла «Лідскае піва» ў 2008 годзе і цяпер валодае 96,36% акцый. Астатнія акцыянеры — фізічныя асобы: былыя і цяперашнія супрацоўнікі завода. Кампанія Olvi 21 красавіка апублікавала першую квартальную справаздачу ў 2022 годзе. У ёй кампанія падцвердзіла намеры прадаць «Лідскае піва» і сысці з Беларусі. У справаздачы адзначаецца, што на сыход з Беларусі могуць паўплываць змены ў заканадаўстве і контрсанкцыі.

«Лидсельмаш»

Сумеснае беларуска-эстонскае прадпрыемства якое займаецца сельскагаспадарчай тэхникай.

«Белагроферт»

Сумеская беларуска-велікабрытанская кампанія. Займаецца вытворчасцю грануляванага сульфата амонія. Яго выкарыстоўваюць як азотнае ўгнаенне. Кампанія зарэгістравана як рэзідэнт Свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Гроднаінвест» у 2016 годзе.

«БСПэнерджы»

Беларуска-літоўская кампанія, якая працуе ў Свіслачскім раёне з 2012 года. Займаецца продажам вугля і лігніта [буры вугаль — Hrodna.life].

«Даникаплюс»

Беларуска-літоўская кампанія, якая працуе з 2011 года. Займаецца вытворчасцю і пастаўкай паліўных брыкетаў з сухога апілу цвёрдых пародаў дрэў

«ТЕРРАЗИТ ПЛЮС»

Беларуска-велікабрытанска-ірландская кампанія па вытворчасці вокнаў з ПВХ і алюмінія.

«РиндиБел»

Сумеснае шведска-фінска-беларускае прадпрыемства. Займаецца лесанарыхтоўкамі і вытворчасцю паліўнай шчэпы.

«БТКВосток»

Сумесная беларуска-польская кампанія з Мастоў. Займаецца вытворчасцю біяпаліва і лесанарыхтоўкамі.

Чытайце таксама: Финская Olvi рассказала, что будет с сотрудниками «Лидского пива» в процессе ухода компании из Беларуси

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024