Навіны

«Гэта няпроста». Як «Мастоўдрэў» працуе пад санкцыямі

Да ўвядзення санкцый 97% прадукцыі прадпрыемства «Мастоўдрэў» сыходзіла на Захад — у тым ліку праз уласны гандлёвы дом у Варшаве. З увядзеннем забароны на экспарт прадпрыемству прыйшлося тэрмінова перабудоўваць лагістычныя ланцужкі і пераглядаць структуру выпускаемай прадукцыі. Аб гэтым на заводзе расказалі «Гродзенскай праўдзе».

На прадпрыемстве фармуюць планы згодна з гадавым бізнес-праектам. Стаіць задача пераарыентаваць тое, што не возьме Еўропа, на іншыя рынкі і на гэтым зарабіць, распавёў «Гродзенскай праўдзе» намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці ААТ «Мастоўдрэў» Анатоль Махнач. Таму штомесяц пераглядаюць структуру выпускаемай прадукцыі і павялічваюць тыя віды, якія магчыма рэалізаваць. «Будзем шчырыя, зрабіць гэта няпроста», — заключае ён.

У сакавіку Еўрасаюз увёў чарговы пакет санкцый супраць Беларусі. На гэты раз пад забаронай экспарту ў Еўропу апынулася прадукцыя дрэваапрацоўкі пад кодам 44. У гэтую групу тавараў уваходзяць, напрыклад, піламатэрыялы, брыкеты, паліўныя гранулы, фанера і розныя драўняныя пліты. Многія з пералічаных тавараў выпускае ААТ «Мастоўдрэў».

«Мастоўдрэў» — горадаўтваральнае прадпрыемства, ва ўдзельнай вазе прамысловай прадукцыі раёна займае 76%. У Мастах пражываюць 15 тысяч жыхароў. На прадпрыемстве працуюць 1600 чалавек. З 2009 года 12 гадоў праводзілася мадэрнізацыя прадпрыемства: абнавілі фанерны цэх, рэканструявалі цэх па вытворчасці пліт ДДФ (дробнадысперсійнай фракцыі - Hrodna.life), запусцілі лесапільна-дрэваапрацоўчы цэх.

Новыя рынкі

Да санкцый большая частка прадукцыі ішла ў ЕС, пастаўкі былі і ў Украіну. У Варшаве працягвае працаваць гандлёвы дом, які без пасярэднікаў рэалізуе запасы і пачынае асвойваць іншыя віды паслуг.

Прадпрыемства пачало выходзіць на новыя рынкі. 62 кантэйнеры чакаюць адгрузкі ў Кітай. Завод вядзе перамовы з шэрагам грузінскіх, азербайджанскіх, узбекскіх і казахстанскіх кампаній. Разглядаюць перспектывы нарошчвання аб’ёмаў пастаўкі ў краіны СНД — у большай частцы гэта датычыцца Расіі.

Цэны на прадукцыю дрэваапрацоўкі там не настолькі высокія, як у ЕС. Таму адначасова прапрацоўваюцца магчымасці значнага павелічэння выпуску тавараў, якія не трапілі пад забарону да ўвозу ў Еўропу.

«Еўрапейская палітыка адарвалася ад рэальнага жыцця»

Намеснік дырэктара сцвярджае, што еўрапейскі бізнес засмучаны сітуацыяй, якая склалася праз санкцыі. «Тое, што еўрапейскі бізнес не вітае уведзеныя санкцыі, — гэта дакладна. Я ўпэўнены, што ўсё вернецца на свае месцы. Трэба набрацца цярпення. Еўрапейская палітыка адарвалася ад рэальнага жыцця. Палітыка, бізнес, людзі апынуліся на розных прыступках. Гэта ні да чаго добрага не прыводзіць, як мы ўжо можам бачыць».

Мужчына распавёў, што «як вытворца і як чалавек не разумее, чаму нейкія палітычныя патрабаванні заходнія палітыкі пераводзяць у эканамічныя санкцыі, якія ў першую чаргу не найлепшым чынам адбіваюцца на дабрабыце звычайных грамадзян».

Чытайце таксама: Тавары дастаўляюцца даўжэй, партнёры адмаўляюцца ад супрацоўніцтва. Як «Гродна Азот» працуе пад санкцыямі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024