Участак на вуліцы Акадэмічнай, 13 паспрабуюць прадаць з аўкцыёну 18 жніўня 2022 года. Там можа з’явіцца гандлёвы цэнтр, кропка грамадскага харчавання альбо жылы дом. Пра гэта паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.
На аўкцыён выставілі ўчастак памерам каля пяці сотак. Ён знаходзіцца ў дварах насупраць лютэранскай кірхі - паміж дзіцячым садком № 21 і кафэ «Yellowstreet17». Частка зямлі занятая гаражамі, плошча якіх — 98 кв.м.
Паводле ўмоваў аўкцыёна гаражы трэба рэканструяваць і захаваць параметры асноўнага будынка, яго канструкцыйных, архітэктурных і стылістычных асаблівасцей і элементаў. Гэта звязана з тым, што ўчастак знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Гродна, які ахоўваецца як гісторыка-культурная каштоўнасць.
Гаражы можна перабудаваць пад будынак грамадскага прызначэння. Гэта можа быць гандлёвы цэнтр, офісы, кропка грамадскага харчавання, будынак медычнай альбо культурніцкай сферы. Побач можна ўзвесці навабуд падобнага прызначэння або жылы дом.
Зараз на тэрыторыі адсутнічаюць усе камунікацыі, акрамя электрычнасці.
Аўкцыён адбудзецца 18 жніўня 2022 года. Новы ўладальнік атрымае права арэнды тэрыторыі на 50 гадоў.
Пачатковая цана лота — 35,1 тыс. рублёў. З іх 23,7 тыс. рублёў - цана за нерухомасць, а 11,4 тыс. рублёў - права арэнды зямельнага надзела.
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…